Хрысце…
Выгляд
(Пасля перасылкі з Хрысце...)
Хрысце… верш Аўтар: Казімір Сваяк 1919 Крыніца: http://vershy.ru/content/khrystse |
Хрысце, відзіш маё сэрца
Маёй тайніцы душы:
Табе малюсь у паняверцы,
Мае слёзы асушы.
Выракаюся я грэху,
Шчыра плачу за блуды,
Прышлі ж урэшце мне пацеху
За нядолю, за труды.
Даеш гора мне з патрэбы,
Не забыў каб цноты я;
Бо у шчасці не здалеў бы
Паважаць красу жыцця…
Але ж крыж уеўся ў плечы,
Ланцугі у рук, у ног:
Ворагі паднялі мечы,
Каб паўстаці я не мог.
Хрысце Езу, пасля мукі
Меў жа Ты трыумфу час:
Развяжы ж і нам ўжо рукі,
Бо грахі прыдушылі нас…
На дарогу да свабоды
Дай жа нам святы Дар Твой:
Благаслаў усе народы
На збратанне, на спакой.
1919