Перайсці да зместу

Хрыстовы Золак (1927)/Людзі! вы дайце спакой песьняру

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Птушка працуе, клапоча Людзі! вы дайце спакой песьняру
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Нешта гудзе пад нагамі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




VII.

Людзі! вы дайце спакой песьняру—
Й ён вам аб шчасьці на ліры сьпяе,
Бо калі робіцца як бы ў віру,
Дык і песьняр неспакойна гудзе.

Коцюцца хвалі на сэрцы яго,
Разам з народам ён церпіць сваім;
Гэтак, пакутніка-бацькі свайго
Сын, усёй крыўдай бывае ганім.

Песьні плакучыя з сэрца ірвуцца,
К шчасьцю-спакою, заўсёды, завуць,
Плачуць, пакуль паўнатою даб’юцца
Радасьці, плачуць, боль сэрцу нясуць.

Людзі! шукаеце, вечна спакою—
Толькі-ж няпраўдай яго не бярэце:
Йдзеце ціхутка дарогай Хрыстовай,
Ліры песьнярскай спакой падарэце!

Быдгошч. 17 траўня 1921 г.