Перайсці да зместу

Хрыстовы Золак (1927)/Зусім блізка к роднай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У родным краі Зусім блізка к роднай
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Многа думак пераходзіць

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




X.

Зусім блізка к роднай
Хаце я прыйшоў
І, з душою згодна,
Ўжо спакой знайшоў.

Толькі ўперад мне
Трэба паглядзець…
Гніль, бы ў тэй труне,
Хоча валадзець…

Дык на сэрцы сумна,
Бы ў чужыне мне,
Вечна, вечна думна
Ў роднай старане.

Кіішча. 17 чэрвеня 1921 г.