Перайсці да зместу

Хрыстовы Золак (1927)/Злосна вецер завывае

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Бацьку Злосна вецер завывае
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
Дзеці

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XIV.

Злосна вецер завывае
Цёмнай ноччу на дварэ,
То па целе прабягае,
То ў душу ён страхам прэ.

Ўсе забілісь па кутох,
Каб схавацца хоць крыху,
Дый забылі аб братох,
Што цярпяць так у граху.

Кіішча. 1 лістапада 1921 г.