Хрыстовы Золак (1927)/Дзяўчыне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сэрца Дзяўчыне
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
С. Бараю

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XXIII. ДЗЯЎЧЫНЕ.

У жыцьці я сваім
Штосьці маю
Й перад тым дарагім
Я зважаю.
Дарагім ёсьць мой Бог,
Гаспадар,
Над усё ён дарог,
Уладар.
Дык мне другам зямным
Можа быць,
Хто ёсьць здольна, такім
Палюбіць.

Рахавічы. 18 красавіка 1921 г.