Хрыстовы Золак (1927)/Нешта гудзе пад нагамі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Людзі! вы дайце спакой песьняру Нешта гудзе пад нагамі
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
У родным краі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




VIII.

Нешта гудзе пад нагамі…
Цёмна! нічога не ўбачыш.
Не, то па-над галавамі…
Страшна… стаіш тут ды плачаш.

Цемра, раскрыйся прад намі,
К сьвету ты нас прапусьці!
„Не, вы разьбіць мяне самі
Можаце, й к сьвету ісьці“.

„Толькі вам трэба душу
Чыстую мець, як сьлязінка,
Дык тагды к сьвету пушчу—
Й прыйдзе к вам шчасьця часінка“.

Быдгошч. 18 траўня 1921 г.