Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/М. Косіч/З байкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З расказу „На перасяленьне!“ З байкі
Байка
Аўтар: Іван Крылоў
1922 год
Пераклад: Марыя Косіч
В. Арлоўскі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Рак, лебедзь і шчука (Крылоў/Косіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З БАЙКІ.

Раскажу вам, браццы, штуку пра рака, лебедзя і шчуку. Як яны вазіць на лінію каменьне падлякліся[1], наклалі воз і ўсі трое у яго ўпрагліся. Кожны цягне сваім трахтам: лебедзь прэ у паднябесьсе, а рак ня хоча так, — ён кажа: то ня ў лад, трэба — назад. Ну, шчука на сваім стаіць! Вадой, кажа, дастаўка легшы. Тапталісь доўга кала воза, аднача паміж іх ніхто там раду не знайшоў… А воз яшчэ й пасюль вязуць; на лініі яшчэ й цяперацька таго каменьня ждуць!


Во так-то, браццы, й мы! Мы, чаб, самы ня зналі, што ў класе ўсю Піліпаўку малцы калелі, а ў вучыцелькі ўвесь мясаед зубы балелі. Вякала яна, бядняга, вякала… І к старасьце ха- дзіла, дамоў малцоў прагнаць гразіла, ніхто ёй радачкі ня даў і жодны[2] свайго дзела пілнаваў. Ну што-ж састоіць жоднаму двару воз дроў прывезьць? Трыццаць двароў — трыццаць вазоў. Дык не-ж! Ніхто ня хоча палцам шавалнуць…


Калі-б хто добры, ато й бабы туды-ж! Загадалі мост[3] у школе мыць. У ваднэй палец баліць, у той дзіця малое, той некалі[4], а тая й зусім схавалася ад соцкага у клець: скажы, кажа, дзіцятачка, што матка далёка ў полі лён бярэць. Гляджу, аж тая, што палец болны, на рэчку плацьце праць нясе. Ага! На сваё дзела вы дасужы, а школу мыць нядужы[5]



  1. Дагаварыліся, умовіліся.
  2. Кожны, усякі.
  3. Падлогу.
  4. Няма часу.
  5. Гаворка Мглінскага, Суражскага і інш. беларускіх паветаў Чарнігаўшчыны.
  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
Пераклад:

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.