Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Літоўск. Статут/Рэдакцыя 1529 г.

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Літоўск. Статут Рэдакцыя 1529 г.
Статут

1922 год
Рэдакцыя 1588 г.
Іншыя публікацыі гэтага твора: Статут ВКЛ (1529).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РЭДАКЦЫЯ 1529 г.

З РАЗЬДЗЕЛУ ПЕРШАГА.

Будучі в Полшчы не маем’ нічого нікому даваті ані прівілеев’ потвержаті.

25. Теж уставуем, іж от того часу мы самі (кароль, вялікі князь) і потомкі наші будучі в’ панстве нашом короне польской немаем нікому нічого в панстве нашом веліком Князстве Літ. іменей людей і земль даваті і первых данін’ кому будет далі потвержаті, ніжлі мы самі і потомкі будучі у веліком Князстве падданым нашім маем даваті і обдароваті подлуг іх заслуг, і прівілев’ на вечную реч не маем інде нікому даваті оліж’ кгды будем’ весполок’ с паны радамі нашімі на валном’ соймі. А так еслі бы хто после тое уставы нашое якокольвек в нас люді і землі кгды будем в Полшчі упросіл, або первую даніну нашу прівільем нашім’ потверділ таковые лісты і прівіля наші ні увошто оборочаем і не маем іх мы самі держаті і потомкі нашы, ніжлі што ся дотычет куплі кождому везде і у панстве нашом’ коруне полской будучі маем’ то потвержаті.

іж — што.
віжлі будучі — толькі тады, як будзем.
подлуг — па (заслугах).
оліж’ кгды — але-ж калі, толькі калі.
весполок — разам, супольна, сумесна.
якокольвек — як-колечы, як-небудзь.
віжлі што ся дотычет — толькі-ж, калі што датыча.

З РАЗЬДЗЕЛУ ЧАЦЬВЕРТАГА.

О девкі, которые будут’ выданы до чужое землі.

10. Теж’ уставуем, естлі бы которая девка панства нашего велікого Князства Літовского пошла до чужое землі до Полшчы або до Мазовш’ або до которое колве землі, маючы іменя отчізные і матерістые в панстве нашом веліком Князстве Літовском; тогды тая девка с’ тым мужом своім. чужоземцом не мает дедічіті в тых іменях своіх’ тыя імене ее отчізные і матерістые мают пріті на стрыев’ рожоных’, а не будет лі стрыев’ іно на блізкіх ее, а оні не повінні ей будуть пасагу даті, яко в’ тых правех опісано девком зыменей і четвертое часті даваті.

которое колве — якой-небудзь.
дедічіті — даставаць права, на зямлю бацькоў.
стрыеў — дзядзек.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.