Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/В. Каратынскі/Ўставайма, браццы!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
В. Каратынскі Ўставайма, браццы!..
Верш
Аўтар: Вінцэсь Каратынскі
1922 год
Туга на чужой старане
Іншыя публікацыі гэтага твора: Уставайма, братцы, да дзела, да дзела.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЎСТАВАЙМА, БРАЦЦЫ!..

Ўставайма, браццы, за дзела, за дзела!
З поўначы певень залопаў крылом.
Ну-жа, каб жыва работа пасьпела, —
Выслаць гасьцінец жаўценькім пяском!

Дружна, грамада, ў сардэчнай ахвоце,
Духам насілкі на плечы узьдзень!
Ох, толькі ноччу няспорна ў рабоце!
Узыдзі нам, соўнейка, прывядзі нам дзень!

Едуць к нам, едуць дарагія госьці —
Зямель шырокіх моцны гаспадар.
Верныя служкі пры яго мілосьці,
Дабра і шчасьця за ім доўгі шар.

Як хадзіў Пан Бог па земскай дарозе,
Кожын слаў сьвіту ды зялёну віць.
Што-ж разасьцелем мы сваёй ўспамозе?
Узыдзі нам, соўнейка, скажы, што рабіць!

Гдзе яго прымем? Чорная сьвятліца,
Залатых тканак ня судзіў нам Бог.
Што наймілейша — то матка-зямліца,
Жоўты пясочак на яе палёх.

Цябе-ж на плечах, зямля дарагая,
Велькаму госьцю пад ножкі нясу.
Ох, ды расою пясок прамакае!
Узыдзі нам, соўнейка, падбяры расу!

Зара-зарыца бяжыць ужо з неба,
Любачкі-зьвёзды бліснулі жывей.
З Богам, браточкі, канчайма, што трэба!
Лёгка на сэрцы і вачам сьвятлей.

Зарыца кажа: „Вы — Божыя дзеткі“;
Зьвёзды міргаюць: „Братам стане пан“…
Вот туман цёмны рынуў на палеткі.
Узыдзі нам, соўнейка, разгані туман!

Божае сонца бліснула на галі,
Дзяньку вялела гуляць на дварэ;
Шле да нас птушкі, каб пець памагалі,
Туман прагнала, расу падбярэ.

І наша сонца да нас прыбывае,
Дабро і шчасьце расьсявае ён…
Здароў будзь, велькі гаспадару края!
Здароў будзь, соўнейка! Паклон, о паклон!

1858 г.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.