Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/В. Арлоўскі/Старшына

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Поп Старшына
Верш
Аўтар: Восіп Арлоўскі
1922 год
Стараста
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пан і мужык (Пан Езус пахвалёны!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СТАРШЫНА.

Вот табе, старшына наш Харытон, —
Ты быў міраед харошы,
Цяпер табе ў воласьці ня прытон[1],
Аддавай ужо крадзеныя грошы.
Годзе табе ўжо ў канцэралі[2] расьпірацца,
Піва ды гарэлку піць,
Цяпер табе ад бяды не адкапацца,
І годзе табе ўжо і з бедных кпіць.
Ня будзеш ты ўжо курчат есьць ды дзічыну,
І ня будзець табе яечні, сыра і масла, —
Ты і глядзець не хацеў ужо на вятчыну,
А цяпер тваё ўсё ужо згасла.
Ты красьці і ў пісара ня пытаўся
Ды й загадаваў сабе бруха;
Ты, як сыр у масьле, катаўся, —
Ах ты, мужык-юха!
Ня будуць табе мужыкі прыкланяцца
І ня будуць ў банкеты прасіць;
Я цяпер ты будзеш мужыкам уніжацца
І будзеш, юха, лапці насіць.
Ты і сам гэта мог паняць,
Што табе вылезуць кілбасы, яйцы і мёд;
Цяпер цябе мужыкі будуць кіямі ганяць,
Вот ты і папаўся пад гнёт!



  1. Яго скінулі з старшынства.
  2. Канцэлярыі.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.