Перайсці да зместу

Хмара (Пушкін/Глебка)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хмара
Аўтар: Аляксандр Пушкін
Пераклад: Пятро Глебка
Крыніца: http://knihi.com/Alaksandar_Puskin/Chmara_2.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Апошняя хмара навалы разбітай!
Адна ты імчышся па ясных блакітах,
Адна наганяеш ты змрочны свой цень,
Адна засмучаеш ты радасны дзень.
 
Ты неба нядаўна наўкруг аблягала,
І грозна маланка цябе абвівала;
І ты рассыпала таемны свой гром
І прагнае поле паіла дажджом.
 
Даволі, схавайся! Пара мінавала,
Зямля пасвяжэла, і знікла навала,
І вецер, страсаючы кропелькі рос,
Цябе праганяе з спакойных нябёс.

13 красавіка 1835 г.