Штось вокаль сягоньня авеяна страхам,
Штось бурна і жудасна дыша паветра,
Штось сонца дрыгочыць нябачаным жахам
Зблукаліся хмары, хоць ціха бязьветра,
Штось птушкі суціхлі мо ў нейкай трывозе,
Штось зьверы дзікія схавалісь ў бярлозе…
Штось будзе страшное! ўсё нема прарочыць —
Хоць поўдзень йўчэ самы, дванаццаць гадзінаў,
Ўсё дзіна сьціхае, гавора аб ночы,
Чакаецца ўсюдых страшная часіна…
Штось будзе, надходзіць! Малівты… трывога…
Страшное чаканьне — бьець з твараў жывога…
Штось сяньня Гальгофа так поўна народам,
Штось плач з туль нясецца пад рогаты сьмеху,
І воі ідуць там бязконцым чародам —
Хто сяньня расьпнецца? што гэткі суцеху!
Напэўна спаткае тут кара зладзея,
Што сьвет цэл‘ тыраніў разбойніцкай дзеяй!?
Вось трэцяй гадзіны хвіліна мінула
І сталася дзіва! Здрыгнулась зямелька,
Схавалася сонца, шык енкнула гулам,
Грымоты пярунаў з малаеак прамелькам
Разселкі сьвятні, завесы парвалі
І бурна на моры разгойкалі хвалі.
І сталася дзіва—прырода сказала
Стыхійным пратэстам каго засудзілі,
Каго крыж Галгофы расьпяў людзкім шалам!
А Цела Сьвятое сьхінуўшысь ў бязсільлі
Адвечнага грэху праклён іскупляла
І падшаму сьвету Дзень Новы казала…