Перайсці да зместу

Наддзьвіньне (1926)/Вершы (Брэская)/Францішку Скарыне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Аднойчы вясною Францішку Скарыне
Верш
Аўтар: Ганна Брэская
1926 год
З каўкаскіх напеваў

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сёньня сонца нам радасьцю сьвеціць,
Заліло ясным золатам дзень.
Я хачу праз сівыя сталецьці
У мінуўшчыны даль паглядзець.

Зелянеюць на гонях пасевы,
Сочнай руньню ўзыйшоў маладняк.
— А ў вякох непраглядная цемень,
Засьцілала жыцьцёвы шлях.

Ой, вы родныя сьпелыя нівы!
Хто вам цьвёрдую глебу узьняў?
…Мне прыпомніўся вобраз Скарыны
З поўнай жменяй жамчужын—зернят.

Запаліў ты праменьнем іскрыстым
Крыўдай вечнай засмучаны край.
Па грунтовай зямлі камяністай
Сьвежнай ранай прайшлі баразна...
................
Нахілілася долу калосьсе,
Ціхім шэптам вітаньне нам шле.
Рассыпаецца чырваньню сонца,
Усьміхаецца радасны дзень.

Полацак, 1925 г.