Перайсці да зместу

Фантазія па-беларуску

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Фантазія па-беларуску
верш
Аўтар: Ян Чачот
Крыніца: https://budzma.org/news/litaraturavyedy-vyyavili-byelaruskamowny-vyersh-adama-mickyevicha.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мусіў то я сягоння рана устаць,

Штоб табе што-нібуць сказаць;

А штоб сказаць складній і к рэчы,

Сеў я сабе каля печы.

Сеў, нагу за нагу залажыў,

Дабыў ражка й табакі зажыў;

А як мой мальчык крычаць пірастаў,

Так я сабе такую думку здумаў:

Штоб-то я на сьвеце быў каралём!

І меў бы пітнаццаць рублей грошы!

То б я табе што няделю вячаром

Справіў бы банкет харошый.

Ты б у мяне заліўся гарэлкай,

Ад мяса трэснуў бы табе пуп,

Масла піў бы поўнай тарэлкай

І кашу еў бы з тонкіх грэцкіх круп.

А як прышлі б твае імяніны,

Купіў бы табе мёду дзьве тарэлкі;

Купіў бы парася з скаціны

І поўную пляшку гарэлкі.

К гарэлцэ купіў бы перцу за грош,

І за тры грошы ў краме ляку;

Ад ляку быў бы там калор харош,

А перэц быў бы дзеле смаку.

І так, як наелі б ці й напілі,

Ляглі б на печы пад кажухом;

Там бы то весяло запелі,

І ты пры мне быў бы каралём!