У сьвяточны дзень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У сьвяточны дзень
Аўтар: Ігнат Канчэўскі
Крыніца: Новае жыцьцё №1 / Вільня, 1923

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Так прыгожы старажытныя званіцы,
Блізкі сэрцу — крыжы на разстаях
У тыя белыя бяз сонейка раніцы,
Калі ціха дзень засмучаны упаўзае…
А у сэрца — радасьць плыве нечакана.
Шыбкі вецер, сам адзін, цалуе Божы раны
І апаску бёдраў, што як сьцяг дзіцячы,
Трэпліцца па гіпсавай хвігуры.
На гары — са срэбра вылітыя хмуры
У вочах — сьлёзы (каб хто ня убачыў!)
Устужкі бораў крэсьляць ледзь відныя крэсы.
Зсохлі ў пылу папяровыя квяточкі
У хрыстовым з белых рож вяночку…
А па што ты смуцішся, сьвяты дзянёчку,
Прытуліўшыся да сініх плахтаў лесу?

Ганна Галубянка.