У нас сягоння Масленіца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У нас сягоння Масленіца
Песня
Крыніца: Сайт клуба "Спадчына"

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У нас сягоння Масленіца,
Прыляцела ластавіца,
Села-пала на жэрдачку,
Шчабятала вестачку.
Ластавіца песню спела,
Назад у поле паляцела.
Садзіцеся, хлопцы, вы на коні,
Даганяйце ў чыстым полі!
Пытайце ў ластавіцы,
Што дзеецца ў Прудзішчы.
А ў Прудзішчы дзеецца,
Дзевяць хлопцаў жэняцца,
Адна дзеўка замуж ідзець,
У карагодзе дзевак вядзець.

(Запісана: 108. Сербаў I. Аб беларускай народнай песні // Гоман, 1918, № 88.)