У дарогу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Артыст грайка У дарогу
Верш з зборніка Скрыпка беларуская
Аўтар: Алаіза Пашкевіч (Цётка)
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/58833


Цераз моры, акіяны
Палячу ў далёкі край,
Бо люблю я ураганы,
Бо я ў буры чую рай,
Бо на дзікіх грывах хвалі
Маім думам лягчэй плыць,
Бо у дзікай, страшнай буры
Я аб песьні магу сьніць,
Бо я толькі на прасторах
Ў звонкай ліры маю слух,
Бо у дзікай, страшнай буры
Крэпне мой свабодны дух.

(1906)