Учора шчасце толькі глянула нясмела…
Выгляд
Учора шчасце толькі глянула нясмела… Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://vershy.ru/content/uchora-shchastse-tolk%D1%96-glyanula-nyasmela |
Ўчора шчасце толькі глянула нясмела, —
І развеяліся хмары змрочных дум.
Сэрца чулае і млела, і балела,
Радасць душу мне шчаміла, быццам сум.
Ўсё жыццё цяпер, як лёгкая завея.
Кнігу разгарнуў – а не магу чытаць.
Як зрабілася, што пакахаў цябе я, —
Хіба знаю я? Ды і нашто мне знаць?