Усё так спакойна, усё адмірае
Выгляд
Усё так спакойна, усё адмірае Аўтар: Алесь Пруднікаў |
Усё так спакойна, усё адмірае.
Заўвагі, развагі на ўлонне спадуць.
І людзі запішуць былое над краем
З няведамай шчырасцю дум…
Нашчадкі, як некалі продак іх волат,
Узложаць вячысты цярновы вянок
На кнігу брыльянтаў чароўнага слова,
Даруючы памяць вякоў —
маладосць.