Перайсці да зместу

Урачысты акт выпуску слухачоў Менскіх Беларускіх 9-цёх месячных лектарскіх курсаў (Журба)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Урачысты акт выпуску слухачоў Менскіх Беларускіх 9-цёх месячных лектарскіх курсаў
Рэпартаж
Аўтар: Янка Журба
1922
Крыніца: Адраджэньне, №1

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Урачысты акт выпуску слухачоў Менскіх Беларускіх 9-цёх месячных лектарскіх курсаў.

У сераду, 29-га сакавіка г. г., у памяшканьні Беларускага Рабочага Клюбу адбыўся ўрачысты акт з прычыны выпуску слухачоў Менскіх Беларускіх 9-цёх-месячных лектарскіх курсаў.

Азначаная ўрачыстасьць мае вялікае значэньне ў гісторыі беларускага нацыянальнага адраджэньня наогул і ў гісторыі разьвіцьця беларускае культуры ў асобку. Выпуск кваліфіцыраваных лектароў па беларусазнаўству сьведчыць аб тым, што беларускае нацыянальнае адраджэньне і беларуская культура стаяць ужо на моцным грунце. З гэтай прычыны першы выпуск памяненых лектароў трэба лічыць вллікім гістарычным зьяўленьнем.

Урачыстасьць была адчычена загадчыкам вышэйпамянёных курсаў М. М. Пятуховічам. Пасьля адчыненьня ўрачыстасьці беларускім хорам Равінскага была выканана беларуская марсэльеза. Далей сэкратар курсаў Апацёнак прачытаў афіцыяльны даклад, у якім абмаляваў гісторыю курсаў за ўвесь час іх істнаваньня.

Сваю працу курсы пачалі 9 месецяў таму назад, у ліпені 1921 г. Умовы, у якіх яны істнавалі, былі вельмі цяжкія. Гэтыя умовы добра вядомы кожнаму, хто хоць троху мае дачыненьня да школьнай працы. Недагледжанае памяшканьне, у якім пануе холад,—характэрная адзнака школ. Яшчэ ў горшых умовах знаходзіліся розныя каротка-тэрміновыя курсы, да якіх належаць і лектарскія.

Слухачом памянёных курсаў прыходзілася пераносіць холад ня толькі ў памяшканьні курсаў, але і ў сваіх інтэрнатах. Апроч холаду, слухачы часта адчувалі голад. Але ня гледзячы на ўсё гэта, яны перамаглі і холад і голад.

Трэба мець вялізарную моц волі, каб у працягу 9-х месяцаў перамагаць цяжкія ўмовы жыцьця ў той час, калі можна было, працуючы ў школе, адчуваць сябе шмат ляпей. (Амаль што ўсе слухачы да паступленьня на курсы былі школьнымі працаўнікамі). Гэтую моц волі слухачы мелі. Іх трымала на курсах вялікая, захапіўшая іх ідэя, ідэя нацыянальна-культурнага адраджэньня свайго народу.

Можна спадзявацца, што слухачы курсаў, загартаваўшы сябе ня толькі ідэева, але і фізычна, пры самых цяжкіх умовах не адракуцца ад сьвятой ідэі, якая падтрымоўвала іх на курсах і якая павінна быць пуцяводнай зоркай у іх далейшай працы на карысьць свайму народу і сваей Бацькаўшчыне.

Скончылі курсы 38 чалавек: з іх 23—лектарамі і 15—настаўнікамі.

Па сканчэньні афіцыяльнага дакладу пачаліся прамовы.

Прамова У. М. Ігнатоўскага.

Вітаючы быўшых слухачоў з заканчэньнем курсаў і шчыра жадаючы ім выканаць сьвятыя ідэі, У. М. Ігнатоўскі адзначае, што беларускі нацыянальны рух запэўнен гістарычнымі законамі. Галоўным грунтам гэтага руху зьяўляецца культурная праца масаў, якая дае ўсе правы на гістарычнае істваваньне. Далей прамоўца радзіць будучым лектаром быць асьцярожнымі з вёскай, бо рух часта ідзе туды, куды вёска можа й ня хоча. Ёсьць такія сяляне, якія, па сваёй цемнаце, думаюць, што беларуская культура і беларуская мова—нешта выдуманае, зьяўляецца нейкай модай. Будучыя лектары павінны праканаць такіх сялян, што іх погляд на беларускую культуру, як на нейкую моду, ёсьць вялікая абмылка. Ідэалам сыцыялізму і інтэрнацыяналізму зьяўляецца злучэньне ўсіх народаў сьвету ў адну сям'ю. Але злучацца ўсе народы ў адну сям'ю толькі тады, калі кожны асобны народ добра разаўе свае нацыянальныя адзнакі. Зараз гэта дарога яшчэ надта вузкая, але час ідзе, і яна паступова робіцца шырэйшай.

Далей с. Ігнатоўскі заўважыў, што ўлада Беларусі дала для ўтрыманьня лектарскіх курсаў усё, што было магчыма даць у сучасны момант, у які галоўную сваю ўвагу ўлада павінна была накіраваць на чырвоную армію, з прычыны няспыняючыхся пагроз з боку нашых ворагаў.

У канцы сваёй прамовы Ігнатоўскі выказвае цьвёрдую надзею, што ў будучыне, пры лепшых умовах, рабоча-сялянская ўлада Беларусі зможа даць беларускай вёсцы лектароў з унівэрсытэцкай асьветай.

Далей з гарачымі прывітальнымі прамовамі выступалі прадстаўнікі розных беларускіх культурна-асьветных установаў і арганізацый: ад Пэдагогічнага Тэхнікуму дырэктар Васілевіч, ад Цэнтральнага Саюзу Спажывецкіх Таварыстваў Беларусі Дыла, ад лектарскіх курсаў М. А. Грамыка, ад Інстытуту Беларускай культуры старшыня Інстытуту С. М. Некрашэвіч, ад Управы Саюзу Працаўнікоў Асъветы і мастацтва М. Маразоўскі, ад Беларускага Рабочага Клюбу Шыманскі, ад студэнтаў Беларускага дзяржаўнага Унівэрсытату Кіпель, ад студэнтаў Пэдагогічнага Тэхнікуму Александровіч.

З адказнай прамовай ад імя быўшых слухачоў лектарскіх курсаў выступіў Я. Плашчынскі.

Пасьля Плашчынскага выступалі з гарачымі прамовамі-слухач курсаў с. Каршукоў ад Усходняй Беларусі і слухачка с. Дзявіцкая ад Заходняй Беларусі.

Афіцыяльная часьціна ўрачыстасьці скончылася міжнародным гімнам, які быў выканан аркестрам духавой музыкі.

Далей адбылася літаратурна-вакальная часьціна, у якой прымалі ўдзел беларускі хор с. Равінскага і быўшыя слухачы лектарскіх курсаў, а зараз лектары і настаўнікі. Слухачы курсаў: с. Пасьрэ ка, Ло скі і Беларусаў дэклемавалі свае ўласныя вершы, прысьвячоныя ўрачыстасьці.

Я. Ж.


Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі і ЗША, бо тэрмін абароны выключнага права, які доўжыцца на тэрыторыі Беларусі 50 гадоў, скончыўся.


Падрабязней гл. у дакументацыі.