Перайсці да зместу

Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць жыцьця/За вакном

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Я йду да ўсходу За вакном
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
З цыклю „Горад“
Іншыя публікацыі гэтага твора: За акном (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА ВАКНОМ

Вокны ўсе нарасхлест!
Хай расходзіцца чад,
Духата і смурод.
За вакном
Столькі сонца й квятоў!
Гнецца к сьценцы агрэст,
Вішань беленькіх рад
Падае цераз плот
Гальляйком
Сьвежы пах ад цьвяткоў.
І гудуць і пяюць
Птушкі, пчолкі у тон;
Шалясьціць вецярок
Па лісткох
Руцяністых дзярэў.
Грудзі смаглыя ждуць
Піць паветра з вакон;
Вочы — кідаць узрок
Па лугох,
Слухаць птушачы сьпеў.
Нарасхлест вокны ўсе!
Няхай водыр палёў,
Няхай сонца прамень,
Пекнату
Неабмерных нябёс
Повей ветру нясе
Да сьмярдзючых сталоў,
У затухлую цень,
Ў духату,
Ў сьвіст шнуроў, ў гуд калёс.
Вольны гал вольных мест
Родзіць волю, уздым
Разьдзьмухае той жар,
Што спусьціў
Жыцьцятворачы дух.
Вокны ўсе нарасхлест!
Хай расходзіцца дым,
Хай спадае цяжар,
Што спавіў
Разьвярнуўшыся рух.

Капыль, 15/VI-23 г.