Перайсці да зместу

Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць жыцьця/Белым матылёчкам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мая хата — постаць нівы Белым матылёчкам
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Я жыву
Іншыя публікацыі гэтага твора: Белым матылёчкам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗     ∗

Белым матылёчкам,
Лёгкім ды вяртлявым,
Па зялёных травах,
Па густых кусточках,
У руцяных лісточках,
Ясным днём і ночкай
Я-б хацеў лятаці,
Я-б хацеў лятаці!
Ў вышы і над долам,
Ўперад ды наўкола,
З рэзвасьцю вясёлай
Я-б хацеў насіцца,
Матылёчкам віцца.
І ў квятох пахучых
Мёдам саладжавым,
К кропелькам бліскучым,
К кропелькам расяным
Я-б хацеў спускацца,
Імі напівацца.
А напіўшысь ўволю
Ў рожы ды ў куколю,
Ў паплавох і ў полі
З ветрам калыхацца,
З ветрам калыхацца;
З ветрыкам нячутным,
Ў промені мільгутным,
Цёплым залацістым
Над травою рутнай
Доўга аставацца —
Сілы набірацца.
Ў гэтых зьявах-цудзе,
Ў гэтым жыўным пудзе
Пакуль жыцьце будзе,
Я-б хацеў разьвіцца
Я-б хацеў разьвіцца
Матыльком вяртлявым,
Белым матылёчкам,
Ясным днём і ночкай,
Вечарам і раньнем
Ў лёце нясьціханным.