Перайсці да зместу

Уражанні

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Уражанні
Аўтар: Пётра Крачэўскі
1917
Пераклад: Nejurist
Крыніца: Газета «Белоруская рада», № 6, с. 2-3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Былы губернатарскі дом, апірышча рабства і прыніжэння беларусаў – ажывіўся, у ім з’явіўся ягоны сапраўдны гаспадар. Мешаніна сярмяг, жоўтых паўшубкаў, пінжакоў, шэрых шынэляў – робіць прыемную карціну. Там, дзе не смела ступаць нага халопа – важна сядзяць, стаяць і раскурваюць вольныя грамадзяне Беларусі. Гутарка, смех, часам гарачая спрэчка аб лёсе Радзімы.

У куце прытаілася купка і горача спрачаецца пра нацыянальнае беларускае войска. Сярэдняга веку салдат, прадстаўнік, паводле яго словаў, дзвюх тысяч сялян, даказвае непатрэбнасць нацыянальнай арміі – навошта яна, усім вядома, што цяпер салдаты бальшавікі прыйдуць сюды і будуць усё ладзіць па-свойму, а астатняму народу не дадуць і слова мовіць. Яму пярэчаць, што класавай барацьбы ў Беларусі няма, рэзкага размеркавання паміж нацыянальнымі памкненнямі не назіраецца і калі і з’явяцца ў нас бальшавікі, то яны будуць нашыя, з імі мы будзем самі і размаўляць. Свой свайго хутчэй зразумее і не дазволіць ні сабе, ні іншым рабіць эксперыменты над роднай краінай. Эксперыменты можна рабіць толькі над трусамі і чужымі нам народамі. Мы ўсіх клічам, усіх просім уратаваць наш край, хай і нашыя бальшавікі, якія прыехалі з іншых франтоў і краёў, убачаць, ува што ператварылася Радзіма, і ў іх ніколі не падымецца рука, каб апраметным рашэннем дабіць Беларусь, якая гіне.

Не спяць і ворагі адраджэння Беларусі, нехта прытуліўшыся на лавачцы і сабраўшы вакол сябе гурток у некалькі чалавек – чытае выразку з нейкай газеты, што маўляў усе гэтыя аўтаноміі, выдзяленні, аддзяленні і г.д. – хітрамудры план Вільгельма, каб аслабіць Расію, ледзь гэтыя словы крануліся вуха людзей, якія разумеюць у чым справа, як зараз жа загарэўся сыр-бор. Не час і не месца па адных толькі чутках з газет і выразках – весці прапаганду дыскрэдытацыі беларускага руху – калі гэта факт – калі ласка на з’езд і перад усім народам абвясціце іх, а ўсякі падход з такімі прамовамі да асобных, несвядомых асобаў, ёсць недапушчальны і можа быць нават злачынны спосаб.

Паўсюль гучна, людна… Быццам мурашнік забегаў і замітусіўся беларускі народ. У Мандатнай Камісіі з раніцы дастаткова ўнушальная чарга і сэрца радасна б’ецца, адчуваючы абуджэнне народа. Так цяжкі момант народнай волі, крышачы шкло апекі над сабой, куе булат – свайго жыцця і шчасця!

  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 
Пераклад:

Гэты твор пашыраецца на умовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike 4.0 Unported, якая дазваляе вольнае карыстаньне, пашырэньне й стварэньне вытворных з гэтага твораў згодна з умовамі прытрымліваньня і пазнакі ліцэнзіі ды аўтара арыгінальнага твора. Усе вытворныя творы будуць абараняцца той жа самай ліцэнзіяй, што й гэты.