Перайсці да зместу

Урадавая падпіска Алега Васількоўскага

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Урадавая падпіска Алега Корчака-Крыніцы-Васількоўскага
Дакумант
Аўтар: Алег Васількоўскі
невядома
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 798
Машынапісныя копіі ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 243 і адваротны бок.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Падпіска.

Я, Генерал-Лейтенант Олег Петровіч Корчак-Крыніца-Васількоускі, даю гэту падпіску, а разам з гэтым, гонарам і суменьнем маім сьведчу, што буду шчыра і сумленна працаваць дзеля адраджэньня і узмацаваньня Беларускай Дзяржаунасьці, буду усюды, ні сіл ні жыцьця сваіх не шкадуючы, бараніць Незалежнасьці і Непадзельнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі; узложэные на мяне службовые павіннасці спауняць буду пільна і акуратна, а службовые і дзяржауные сэкрэты буду заховываць.