Перайсці да зместу

Упаўнаважаньне І. Краскоўскаму на вядзеньне перамоваў з Расеяй

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Упаўнаважаньне І. Краскоўскаму на вядзеньне перамоваў з Расеяй
дакумэнт

10 кастрычніка 1918
Крыніца: Архівы БНР, Том 1, Кніга 1, с. 276

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская Народная Рэспубліка

Народны сэкрэтарыят

10 Кастрычніка 1918 г.

№1651

Место Менск


УПАЎНАМОЦТВА

Народны Сэкрэтарыят Беларускае Народнае Рэспублікі, на моцы сваёй пастановы за 9 гэтаго кастрычніка 1918 г., даручае Члену Надзвычайнай Беларускай Дэлегацыі Івану Краскоўскаму, ад імені Беларускай Народнай Рэспублікі, вясьці перэгаворы ў пастанаўляючай форме з Урадам Расійскай Савецкай Фэдэратыўнай Рэспублікі, ці яго паўнамоцнымі прэдстаўнікамі ў Кіеві, — аб прызнаньні нізалежнасьці і Дзержаўнай самастойнасьці Беларусі і наконта тых вынікаў, якія выцекаюць з факту гэтаго прызнаньня; аб устанаўленьні рубяжоў паміж памянёнымі Дзержавамі, і ўпаўнамачывае падпісаць належные ў гэтых справах дагаворы, што подпісам і прыкладам печаткі сьведчымо.


Старшыня Народнаго Сэкрэтарыяту і Народны Сэкрэтар Міжнарадовых Справаў

Середа

Народны Сэкрэтар Гандлю і Прамысловасьці

Т. Вернікоўскі

Народны Сэкрэтар Фінансаў

Захарко

Народны Сэкрэтар — Загадчык Справаў Народнаго Сэкрэтарыяту

Л. Заяц