Універсал Літоўскай рады аб пастаўцы стралкоў у войска
10 мая. Універсал Літоўскай рады аб пастаўцы стралкоў у войска Аўтар: Рэч Паспалітая Крыніца: http://pravo.by/pravovaya-informatsiya/pomniki-gistoryi-prava-belarusi/kanstytutsyynae-prava-belarusi/akty-rechy-paspalitay/akty-pa-stannya-i-vayny-1794-goda/10-maya-universal-lito-skay-rady-ab-pasta-tsy-stralko-u-voyska/ |
№ 9 ад Найвышэйшай рады. Універсал у ваяводствы, землі, паветы і гарады ВКЛ
Абывацелі! Нарадовая рада 2 мая бягучага года звярнулася да вас з адозвай аб хуткай дастаўцы стралкоў, аснашчаных зброяй, порахам, кулямі і харчам. Поспех гэтага наказу дагэтуль застаецца вамі занядбаным, а патрэба ў тых людзях штодня ўзрастае. Абывацелі! Няхай міласць вашай Айчыны, міласць вашых маёнткаў, міласць кожнага з вас асабістага дабра не дазваляюць вам чыніць затрымкі з тым, ад чаго ў яе выніку і вас і вашу Айчыну можа напаткаць сумны лёс. У вялікім непакоі рада ўзнаўляе свой да вас наказ і міласцю дабра вашай Айчыны, саміх вас і вашых пазнейшых пакаленняў заклінае паставіць тых стралкоў са зброяй, порахам і кулямі не далей за 8 дзён або хутчэй як з земскіх уладанняў, так і з духоўных, каралеўскіх, а асабліва эканамічных і г. Вільна ўжо не з тыднёвым харчам, а з харчам на цэлы месяц у прадуктах або з грашыма пры іх. Паўтарае рада — заможныя абывацелі — калі яшчэ трэба паспешыць з паратункам Айчыны, калі не ў тую пару, у якую Анчына, выбіраючыся з бездані, імкнецца з сабою і вас саміх вызваліць з жудасных абставін. Каб гэты універсал трапіў да ведама кожнага, Найвышэйшая рада загадвае усім краёвым юрысдыкам, а асабліва цывільна-вайсковым камісіям ваяводстваў і паветаў, неадкладна разаслаць яго ў парафіі і абвясціць з амбонаў. Рабілася ў Вільна на сесіі рады 10 мая 1794 года.
Юзаф Пац, стараста вілейскі, прэзідэнт
Юзаф Несялоўскі, ваявода навагрудскі
Міхаіл Грабоўскі, канюшы літоўскі
Мікалай Саба Храпавіцкі, маршалак аршанскі
Бенедыкт Марыконі, пісар ВКЛ
Станіслаў Мірскі, пісар ВКЛ
Томаш Ваўжэцкі, эксхарунжы ВКЛ
Бенедыкт Карп, харунжы упіцкі
Антон Хлявінскі, генерал-маёр
Міхаіл Брастоўскі, стараста мінскі
Мікалай Мараўскі, экспісар вайсковы
Ежы Белапятровіч, экспісар вайсковы
Каетан Нагурскі, харунжы Шавельскага павета
ксёндз Мартын Пачобут, рэктар віленскай акадэміі
ксёндз Міхаіл Карповіч, архідзьякан смаленскі
Самуэль Корсак, палкоўнік ВКЛ
Антон Тызенгауз, харунжы, прэзідэнт Вільна
Валенцій Гарэцкі, войскі віленскі
Дамінік Нарбут, войскі лідскі
Тадэвуш Высагерд, войскі прэнскі
Антон Лахніцкі, віцэ-прэзідэнт Вільна
Міхаіл Агінскі, дэлегат віленскі
Томаш Умастоўскі, дэлегат ашмянскі
Ігнацій Кастравіцкі, дэлегат лідскі
Міхаіл Граноўскі, сакратар каронны ад Трокаў
Антон Прозар, дэлегат ковенскі
Вінцэнт Мінкевіч, дэлегат г. Вільна
АЗПРІ, ф. 79, воп. 6, с. 1837, л. 205. Тэкст друкаваны. Пераклад з польскага рэд-ра.
Анішчанка, Я. К. Збор твораў: у 6 т. / Яўген Канстанцінавіч Анішчанка. — Мінск: В. Хурсік, 2004.
Т.2: Імем Айчыны: Дакументы паўстання 1794 г. у Літоўскай правінцыі. — 2004. — С. 38—39.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).
Падрабязней гл. у дакументацыі.