Перайсці да зместу

Ультыматум беларускіх партызанаў Юзафу Пілсудскаму

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Ультыматум Германа Скамарохі Юзафу Пілсудскаму
Ультыматум
Аўтар: Герман Шыманюк
30 сакавіка 1922 году
Крыніца: Часопіс «Беларускі Сьцяг», № 2-3, чэрвень-ліпень 1922 г., б. 34-35
Тэлеграма польскаму ўраду

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ультыматум пасланы Паустанскім
штабам Начальніку Польскай
Дзяржавы Пілсудскаму.

„Начальніку Польскай Дзяржавы Пану Пілсудскаму ў Варшаве. Копія Старшыне Лігі Нацый у Жэневе. Ад акружнога атамана беларускіх партызанаў грамадзяніна Гэрмана Скамароха. Беларусь. Чынны Конспіратыўны Штаб. УЛЬТЫМАТЫУНЫЯ ВЫМАГАНЬНЯ. З прычыны разкрыцьця польскімі ўладамі нашай беларускай вайсковай арганізацыі, якая паставіла сабе мэтай высвабадзіць Беларусь ад векавога гвалту і ўціску і цяперашняй окупацыі, — значэ ня сэкрат, што зьяўляемося ворагамі польскай окупацыйнай ўлады ў Беларускім краю, але нічуць ня ворагамі польскай ўлады ў Варшаве.

Мы упоўнамочаны ад пятнадцаці тысяч партызанаў і ўсяго селянства паветаў Беластоцкага, Бельскага, Бераст-Літоўскага, Ваўкавыскага, Пружанскага і др. зьвярнуцца да Вас, Пан Пілсудскі, і, праз Вас, да ўсяго Польскага Народу аб прызнаньні нашых ніжэйпісаных вымаганьняў, а найменна:

1) У імя справядлівых чалавечых правоў адмовіцца ад прэтэнзый на Беларусь і прызнаць яе права на самаазначаньня, як нацыі.

2) Неадложна спыніць жорсткія рэпрэсыі ў стасунку да ўсіх беларусаў, а такжа перастаць апечатываць праваслаўныя храмы, арэшты сьвяшчэньнікаў, обыскі, біцьцё палітычных дзеячоў ў вашых турмах і прызнаць недатычнасьць да ўсяго беларускага.

3) Неадложна звольніць з турмаў ўсіх арэштаваных палітычных беларусаў, арэштаваных у пэрыод ад І-га студзеня 1922 г. па 2-е красавіка г. зн. па дату атрыманьня гэтага.

4) Неадложна спыніць высеканьне лясоў, а такжа перастаць вывазіць розныя матэрыялы як: машыны, лесапільні, ж. дарожную маемасьць і інш.

5) Неадложна прыгатаваць для эвакуацыі польскія вайсковыя часткі, жандарскія атрады, сыскныя аддзелы і паліцыю.

6) Дзяржаўныя ўстановы і іх маемасьць павінны быць поўнасьцю перададзены, а такжа і народныя банкі Беларускага краю, як ўласнасьць Беларускага Народу.

7) Неадложна склікаць мешаную Камісыю для перадачы ўсіх спраў і рашэньня пільных пытаньняў.

Калі вышэйпісаныя вымаганьня ня будуць прызнаны Польскім Урадам і Польскім Народам, а яшчэ больш пойдуць рэпрэсыі, арэшты і розныя прасьледаваньня на беларускі Народ, то мы наўсуслыш заяўляемо, што за вынікі, якія яны ні стануцца мы не адпаведаем,

Мы ня хочам пагражаць Вам, а папераджаем, што не прызнаньне нашых справядлівых дамаганьняў пацягне за сабой страшныя вынікі. Мы прымусім загаварыць аб сабе ўвесь сьвет. Мы прыймем самыя страшныя і самыя зьніштажаючыя спосабы і дзеля таго, што з рэгулярнай арміяй змагацца нам цяжка ў адкрытай бітве, то мы застасуем наша адкрыцьце…

Вы закрычыце аб нашым зьверстве і негуманнасьці, але мы лапатнікі-селяне выдумных зьдзекаў ня ведаем, а зробім тое, што мы узналі і што нашы рады забаспечыць і вас загубіць… Тады вы аценіця нашы галовы даражэй, чым па 50.000 мар., як гэта цэніця цяпер.

Вы пастараецеся арэштаваць нятолькі нашых жон, вы арэштуеця старцаў: бацькоў і матак і многа другіх нашых братоў; вы выдумаеця яшчэ больш здумна гвалтаваць заключоных, ня тое што выламываць рукі, заганяць пад пазнокці шпількі, плечы кусаць і інш., але яшчэ лепш і больш мастацка, мучыць ды ўсе гэта не паратуе вас ад біча помсты.

Мы верым, што дабьемся вызваленьня і што сваей перамогай умацуем наш нацыянальны сьцяг над нашай свабоднай Народнай Дэмакратычнай Беларускай Рэспублікай.

Мы верым, што ўся здаровадумаючая Польшча і ўвесь сьвет па нашай старане справядлівасьці, дык мы будзем чакаць мірнага развязаньня нашых вымаганьняў, якімі Вы нас уцешыця праз польскую, расійскую і замежную прэсу. Апошні дзень тэрміну дзевятнадцатага красавіка ст. стылю. Калі-ж прэса будзе маўчаць, гэта будзе знакам змаганьня за вызваленьне Беларускага Народу з пад польскага гвалту.

Да вас, Пане Старшыня Лігі Нацый, звертаемося мы, паняволеныя беларусы, і просім не дапусьціць далейшых гвалтаў над намі, мы вымагаем нашай незалежнасьці і нашай свабоды. Атаман Горадзеншчыны Г. Скамарох. Вып. аб. Н-ка Штабу Беларускіх партызанаў Палкоўнік (подпісь). Ад‘ютант (подпісь) 30 сакавіка 1922 г.