Уладзімеру Жылку
Выгляд
Уладзімеру Жылку Верш Аўтар: Кастусь Езавітаў 18 лютага 1925 |
«Уяўленьне»! «Уяўленьне»!
Шлях ў паход, у наступленьне
Адчыняеш ты!
Прэч бясьсільле!
Прэч зьмірэньне!
Ўперад!
Ў бой!
Адно імкненьне!
Праз карагі, праз каменьне
Без сьлязы
І без стамленьня
Новым шляхам, цаліной,
Ў дол,
Ўгару, —
Ня плач!
Ня стой!
Ў гэтым сьветлым захапленьні,
Ў гэтай сіле уяўленьня
Ты мне — родны.
Ты мне — свой!
(18 лютага 1925 г., Рыская турма)