Перайсці да зместу

Узнагароды для заслужаных Беларусаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Узнагароды для заслужаных Беларусаў
Публіцыстыка

24 лютага 1952
Крыніца: Бацькаўшчына, 1952, 24 лютага, № 7-8 (86-87)
Тэкст скапіяваны з Праект узнагародаў для ўдзельнікаў паваеннага беларускага партызанскага руху // Беларускі Рэзыстанс, 2011, № 1(10), б. 46-59.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Узнагароды для заслужаных Беларусаў

Да беларускіх вайсковых і цывільных афіцэраў

Беларускі народ на шляху свайго вызвольнага змаганьня выдаў зь сябе вялічэзную колькасьць бліскучых постацяў нацыянальных гэрояў, змагароў-волатаў.

Сталася неяк, што мы, беларусы, ідучы няўпынна і нястомна наперад, быццам, ня маючы часу аглядацца, не заўважаем і нічым не адзначаем гэтых вялікіх гэраічных учынкаў нашых змагароў.

У гэтым сэнсе таму мы беларусы былі выняткам з пасярод усіх народаў. Дзеля таго, каб выраўняць гэтую крыўду як для самых гэрояў, так і для іх сем’яў, ды цэлага народу, прэз. Абрамчык устанавіў дэкрэтам 1 верасьня 1949 году тры (тымчасам) ордэры для ўзнагародаў як вайсковых, так і цывільных заслугаў.

У вызначаную прэзыдэнтам камісію для апрацоўкі статуту ўвайшлі: гэнэрал Ф. Кушаль, як старшыня, др. С. Грынкевіч, М. Т., магістр права Л. Галяк, мастак П. Мірановіч, як сябры камісыі.

Статуты для ўсіх 3-х ордэраў зацьверджаны прэзыдэнтам і ўвайшлі ў жыцьцё дня 5 жніўня 1951 г.

Да гэтага часу ўзнагароджаны прэзыдэнтам ордэрамі толькі наступныя асобы:

1)Гэнэрал М. Вітушка: Ордэрам Пагоні 3-й клясы і Ордэрам Зялезнага Рыцара 3-й клясы.
2)Гэнэрал У. Р.: Ордэрам Пагоні 3-й клясы і Ордэрам Зялезнага
Рыцара 3-й клясы.
3)Маёр Саха: Ордэрам Зялезнага Рыцара 4-й клясы.
4)Маёр Іван Слуцкі: Ордэрам Зялезнага Рыцара 4-й клясы.
5)3-ы Камандзіры асобных адзьдзелаў і адзін афіцэр сувязі:

Ордэрамі Зялезнага Рыцара 4-й клясы (усе на Бацькаўшчыне).

Нагароды ордэрам Мэдалю Партызана — будзе праводзіць Шэф Штабу беларускіх партызанаў.

Капітула (як толькі будзе ўканстытуаваная) займецца перадусім укладзеньнем сьпіску для нагародаў загінуўшых змагароў-гэрояў.

Статут ордэру Пагоні

Статут вайсковага ордэру “Зялезнага Рыцара”

Статут ордэру Мэдаль Партызана