Перайсці да зместу

Узброеныя песні (1936)/Сонца і песня/Новы Менск

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Стары Менск Новы Менск
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Жывіце спакойна, народы Советаў!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новы Менск (Красуй, сталіца маладая…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НОВЫ МЕНСК

I

Красуй, сталіца маладая,
Твой бурны дзень,
Твой горды рух,
Твой стан, як слава, вырастае
Гадам свінцовых завірух.

Як слава тым, хто стаў ахвярай:
Хто залатому гругану
Пад чорным сцягам смертнай кары —
Не прадалі тваю вясну.

Яна расцветам сіл іскрыцца,
Граніц не ведае расцвет.
Вясну тваю пяю, сталіца,
Я — сын табе,
Я — твой паэт.

II

Бываць парой люблю ў архівах,
З падзей далёкіх скіну пыл.
І, прад вачыма, палахліва,
Ўстае мінуўшчына, як дзіва,
З забытых кніг, нібы з магіл.

Хай князь, хай кат, хай губернатар,
Кладу жыццё іх на далонь,
І пранясу ля кожнай хаты,
І людзі ўбачуць: кроў і краты,
І цмяны ладана агонь.

Праявай спадчыну, сталіца,
Тваіх вякоў сівую быль,
Пусціў я нанач заграніцу,
Хай нашым ворагам прысніцца,
А з ёй, як герб, яе кастыль!

III

Быў ліпень месяц, год дваццаты,
На барыкадах і касцях —
Тваёй гісторыі пачатак,
Пачатак нашага жыцця.

Сляды калоніі ганебнай
Мы выкарчоўваем ушчэнт.
Размах ушыр і ўвысь патрэбны
Табе, мой родны, новы Менск!

Як воўк, стаў выць варожы вецер,
Ты-ж, як застава, на мяжы.
Я не знайду людзей на свеце,
Якім было-б так добра жыць!

Калыску росквіту над краем
Народ падняў вітаць вясну.
А там… на Захадзе — ўздымаюць
Пад стогны голаду — труну!

IV

Красуй, совецкая сталіца,
Твой бурны дзень, твой горды рух,
Твой стан, як помнік большэвіцкі
Гадам свінцовых завірух!

Лістапад, 1934 г.