Перайсці да зместу

Угрунь (1927)/Віратлівы разьбег/Новы год

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Новы год
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Сасна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Новы год (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




........
Як добра жыць!
Цаглінкаю румянай
Будуем новыя, нязнаныя нам дні.


ВІРАТЛІВЫ РАЗЬБЕГ

НОВЫ ГОД

І з году ў год
і кожны год
крыштальным стыжам
слаўся лёд.

Як з году ў год,
як кожны год
прышоў на лыжах
Новы Год

Мінае ноч,
прасьнецца дзень.
За працай, глянеш, —
градам пот.

Было адно,
як млявы цень
ішоў хістаньнем
Новы Год.

Як цень ішоў,
пад лязг зубоў
лілася кроў
над кручаю.

Была журба
і галыцьба
і барацьба
гаручая.

Адно цяпер,
віецца верш,
нібы заранкі
сьмелы ўзьлёт.

Вязе нам песьні
з паднябесься
ў зорных санках
Новы Год.

Мо‘ хто й ня рад
на новы лад
вядзем мы
дні і ночы.

Ня ў першы год
к нам Новы Год
ідзе
чорнарабочым.

Імчыцца ўгрунь
жыцьця разьбег,
як сьнег
далінай
вольніцай.

Як з году ў год,
Як кожны год,
народ.
за працай
клоніцца!

31. XII. 26