Перайсці да зместу

Увагі аб мове філёматаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Увагі аб мове філёматаў
Артыкул
Аўтар: Леў Цвяткоў
1927 год
Крыніца: Працы Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсітэту. 1927. № 16. С. 79–103

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Л. Цьвяткоў.

Увагі аб мове філёматаў.

1. Некалькі слоў аб беларусізмах у філёматаў у іх польскіх творах.

Два сумежныя народы: беларускі і польскі маюць шмат чаго супольнага і ў сваім пахаджэньні і ў сваёй мінуўшчыне. Паміж імі існаваў сталы ўзаемаабмен культурнымі дасягненьнямі. Але ў часе нашага заняпаду, выкліканага дрэннымі эканамічнымі і палітычнымі умовамі, больш выяўляўся польскі ўплыў на нашу культуру, чымся, наадварот, наш уплыў на палякаў.

Дзякуючы гэтаму, і пазьней, ужо у ХІХ-м сталецьці, нашыя выдатныя сілы вельмі часта перацягвае шляхоцкая Польшча на свой бок. Дзеці беларускае зямлі працуюць для чужое культуры, ці цалком, як Адам Міцкевіч, ці часткова, як Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, Алесь Рыпінскі, Людвік Кандратовіч, Вінцэсь Каратынскі ды іншыя пісьменьнікі, якія карысталіся дзьвюма мовамі.

Але ці можа чалавек у сваёй творчасьці нават у чужой мове не адбіць асаблівасьцяй матчынай гутаркі, У 1925-м годзе ў Пазнані адбыўся зьезд польскіх гісторыкаў, які даў наагул шмат карысных вынікаў, ня толькі ў сэнсе новых фактаў, але і ў галіне мэтадалёгіі.

У чацьвертай сэкцыі гэтага зьезду быў заслухан даклад Габрыэля Корбута "О кonіecznoścі najrychlejszego zbadanіa języka і wyslowіenіa Mіckіewіcza".

У гэтым дакладзе ёсьць некалькі вельмі цікавых думак, з якімі нам карысна будзе пазнаёміцца.

"Каб добра зразумець песьняра", кажа Корбут: "трэба перш за ўсё дакладна ведаць яго мову, галоўным чынам — яго штодзённую гутарку, якою ěн карыстаецца ў сваім звычайным жыцьці, гаворачы з сям'ёю, з слугамі, таварышамі, прыяцелямі і знаёмымі. Ня ведаючы яго штодзеннае мовы, часам не зразумееш і яго пясьнярскага стылю, а таксама і яго думак. А мова, якую ўжываў Міцкевіч ня толькі ў штодзенным жыцьці, але і ў паэзіі, гэта ня была мова ва ўсіх сваіх уласьцівасьцях карэнна-польская, але правінцыяльная.

Таму, так-жа сама, як нельга зразумець псыхікі песьняра, не зразумеўшы перш псыхікі таго пляменьня, з якога паходзіць яго род (на што, на жаль, нашыя дасьледчыкі звычайна забываюцца), — цяжка бывае часам зразумець мову паэты, або можна зразумець яе памылкова, а, значыцца, няправільна ўцяміць і яго думку. Так бывае, калі хтось не пазнае загадзя дакладна мовы таго пляменьня, з якога паходзіць пясьняр, або сярод якога ён жыве ці жыў даўней, бо гэтая мова, зразумела, павінна мець уплыў на яго родную — матчыну і бацькаву.

Міцкевіч ня быў карэнным палякам, але паходзіў з роду, які калісьці быў беларускім (мо', літоўска-беларускім). Гэта даводзіць ня толькі яго прозьвішча, але й рысы яго твару, — як гэта ў роўнай меры можна сказаць і аб прозьвішчах ды рысах іншых пісьменьнікаў, што паходзяць з Беларусі, напрыклад, Чачота, Ходзькі, Кандратовіча, Пяткевіча і г. д. Беларускае пахаджэньне Міцкевіча давядуць бяспрэчна калі выпадае філёлёгу ўжываць гэты выраз)—і дакладнейшыя досьледы над псыхікаю і моваю песьняра. У даным выпадку я тут цікаўлюся толькі моваю Міцкевіча".

Далей Корбут скардзіцца на тое, што камэнтатары Міцкевіча ня ведаюць добра беларускае мовы. Яны нават і не дамысьляюцца, нават і ня думаюць аб уплыве нашае мовы на мову Міцкевіча. Часта саусім беспадстаўна яны лічаць пэўнае слова, выраз, зварот, фанэтычную або марфалёгічную асаблівасьць індывідуальнаю, асабістаю ўласьцівасьцю песьняра або паэтычнаю вольнасьцю (lіcentіa poëtіca),—а ў сапраўднасьці гэта проста беларусізм.

Возьмем, напрыклад, чароўны верш "Polaly sіe lzy me"...

У рукапісах песьняра ён мае наступны выгляд:

Polały się łzy me czyste, rzęsiste,
na me dzieciństwo sielskie, anielskie,
na moję młodość górną i durną,
Na mój wiek męski, wiek klęski:
polały się łzy me czyste, rzęsiste

У некаторых выданьнях, нават у выдальні такога, наагул кажучы, сумленнага дасьледчыка, як Пётра Хмялёўскі (Warszawa 1888 г.), аднаго з найлепшых жыцьцяпісцаў песьняра, замест durna пастаўлена chmurną. Паміж іншым, Хмялёўскі павінен быў-бы добра ведаць, што моладасьць песьняра саўсім ня была хмарная.

Жылося небагата, але вясёла, праца чаргавалася з гулянкамі ў прыяцельскім гуртку і нават раман з Марыляю першапачаткова ня меў у сабе нічога трагічнага.

Але пясьняр справядліва, слушна назваў гэты час "дурным", бо было шмат чаго неразважнага, што й падрыхтавала пасьля ўжо сапраўдную бяду (klęskę).

Тыя дасьледчыкі, якія не адважыліся замяніць durną на chmurna, таксама не зразумелі з поўнаю дакладнасьцю гэтага беларускага слова, а тлумачаць яго, як zuchwaly, pyszny, гэта ўжо некалькі іншае адценьне сэнсу. Для нас вялікае значэньне мае ўласны погляд песьняра на сваю моладасьць. Гэта дае ключ да псыхалёгіі яго творчасьці ды цікава й наагул.

А няправільныя тлумачэньні пераходзяць з навуковых досьледаў у школьныя выданьні і робяць блытаніну ў навуковых ведах вучнёўскае моладзі.

Ня толькі паэзію, але й навуковую прозу Міцкевіча часам цяжка бывае зразумець, калі пакладацца выключна на веданьне польскае мовы.

У артыкуле "O krytykach і recenzentach warszawskіch" Міцкевіч ужывае слове tusza, неўласьцівае польскай мове. У слоўніках польскае мовы слова tusza мае саўсім недарэчнае тлумачэньне — tuzin, што рауняецца й нашаму выразу „тузін" і значыць тое самае, што расійскае "дюжина". — "У сапраўднасьці-ж", - гаворыць Корбут: "туша пабеларуску і парасійску значыць вытрыбушанае тулава сьвіньні або наагул якое-небудзь жывёліны".

У артыкуле аб творы Станіслава Трэмбэцкага "Zoiljówka" Міцкевіч піша: „mowa Trembeckiego potężna... bogata, rozmaіta, powіnnaby zawstydzіc... nas, že tak ja na czerkieska przerabіamy". Камэнтатары пакідаюць слова czerkіeskі без тлумачэньня. Гэты выраз ужывае, паміж іншым, і Ян Сьнядэцкі у сваёй працы "O literaturze", там знаходзім такі сказ: "biedny umysl ludzkі w swoim postepie pokazuje sіe czerkіeski, chromy, i jak na lozu Prokrusta obcіęty". У даным выпадку нам дапаможа слоўнік Ліндэ. Там ёсыць, поруч з іншымі, і наступнае тлумачэньне: "ladajaki, byle zbyc, nie rzetelnie dobry", ёсьць і адпаведныя цытаты з пісьменьнікаў ХVІІ-га сталецьця.

У "паэзіі філёматаў", выдадзенай у 1922 годзе Янам Чубэкам, (Archiwum filomatów, częsc III2, poezya filomatów. Wydal Jan Czubek. Kraków. 1922 г. Nakladem Polskiej Akademji Umiejetnosci) том II, старонка 295, радок 81-мы знаходзім дзеяслоў "Wyczerkіesіć", але ў слоўнічку (дадатку да выданьня) Чубэк памылкова тлумачыць гэты выраз, як "ро czerkiesku urządzic, gwaltem, samowolnie zmienic“.

Далей Габрыэль Корбут гаворыць аб цікавым слове matecznіk, ужытым Міцкевічам у паэме "Pan Tadeusz".

Ніводзін з камэнтатараў Міцкевіча не адзначыў, што гэтае беларускае слова ўвёў у польскую мову па першы раз ня хто іншы, як ён. Толькі прафэсар Растафінскі у сваёй працы "Las, bór, puszcza, matecznik, jako natura i basn w poezji Mickіewicza" зьвярнуў на гэта увагу. Праўда й тое, што Міцкевіч у сваёй паэме даў падрабязнае апісаньне "матачніка" (у чацьвертай песьні).

Першы раз ужыў ён гэтае слова яшчэ ў трэцяй песьні, радок 736. Але, зразумела, апроч тлумачэньня цікава ведаць і сапраўднае (у даным выпадку — бясспрэчна беларускае) пахаджэнне слова.

З уваг Габрыэля Корбута бязумоўна вынікае неабходнасьць вывучэньня мовы ня толькі Адама Міцкевіча, але й наагул яго сучасьнікаў. Трэба вывучаць іх літаратурную гутарку і іх штодзенную гаворку; апошняя адбівалася даволі яскрава, напрыклад, у іх лістох. Мы цяпер ужо маем даволі друкаваных матар'ялаў, каб выканаць гэтае заданьне. Што датычыцца да літаратурнае мовы, дык цікава будзе зьвярнуць асаблівую ўвагу на Яна Сынядэцкага, яку лічыўся добрым польскім стылістым і меў уплыў на Міцкевіча, а паміж іншым, ужываў такія выразы, як czerkieski. Корбут лічыць гэты выраз беларускім. Мне не даводзілася пачуць яго ў тых мясцох Беларусі, дзе я быў. Але можна сказаць напэўна, што гэта не сапраўднае польскае слова.

Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на творчасьць найбліжэйшага атачэньня маладога песьняра — на філёмацкі архіў.

Цяпер выдадзена і паэзія і проза (нават пратаколы і лісты) гэтых, раней мала вядомых, маладых дзеячоў. Там ёсьць і беларускія творы. Але яны тонуць у цэлым моры даволі нязграбнае пальшчызны, якая мае пэўны процант чыста беларускіх слоў і зваротаў.

Некаторыя назіраньні ў гэтых адносінах мне і ўдалося зрабіць, праглядаючы філёмацкія пясьнярскія творы.

Студэнцкія гурткі, якія ў першай чвэрці ХІХ сталецьця існавалі ў горадзе Вільні пад назвамі філематаў, прамяністых і філярэтаў, яшчэ й цяпер ня вывучаны з належнаю паўнатою. Некаторыя пытаньні адносна іх і цяпер яшчэ не разьвязаны.

Удзельнікі гэтых гурткоў добра ведалі нашу мову, але большая частка іх твораў напісана папольску.

Як-жа разьвязаць праблему аб іх нацыянальнай прыналежнасьці? Яны помняць аб тым, што іх бацькаўшчына завецца Беларусьсю. У вершы Яна Чачота (том I філёмацкае паэзіі ў выданьні Яна Чубэка, стар. 24, радок 77), мы чытаем:

Slawa nauk po Białej tak biąka się Rusi. Але часьцей сустракаем мы назву "Літва" (Litwa), г. зн. тэрмін дзяржаўны, а не нацыянальны. Некаторыя філёматы ўжываюць назву Polak, бо і, сапраўды, культура, якую яны ўспрынялі, была ў цеснай сувязі з Польшчаю.

Прачытаўшы ўважна іх творы, мы атрымаем ўсё-ткі не саўсім поўнае ўяўленьне аб іх нацыянальнай самасьвядомасьці.

Нупрэй Петрашкевіч піша гістарычныя думы і аб Леху і аб Гедыміне, ідыліі (сялянкі) і з нашага і з чужога быту. Тамаш Зан нават польскага Твардоўскага прыўлашчаў свайму роднаму краю. Твардоўскага д'яблы забіраюць з сабою ў пекла з мястэчка Раманава, бо ён абяцаўся аддаць ім сваю душу ў Рыме, а Раманава — гэта Roma Nova — Новы Рым, пабудаваны рымскім эмігрантам Палямонам у нашай краіне.

Адам Міцкевіч нават сваёй пераробцы аднаго з Вольтеравых твоpaў (Pani Aniela. Nasladowanie z Woltera) надае некаторыя мясцовыя рысы — уся справа адбываецца ў Наваградку.

У Яна Чачота мы знаходзiм пераробку народнае песьні: "Przez me podwórze cieciera leciala".

Гэта ўсё мы маем у першым томе філёмацкіх твораў, дзе былі сабраны вершы, якія можна было падрыхтоўваць да друку.

Другі том, выдадзены Чубэкам, самі філёматы саўсім ня думалі выдаваць. Гэта былі вершы інтымнага зьместу, часткова—паважнага, часткова—жартлівага, але ў кожным выпадку не разьлічаныя на чужых чытачоў.

Тут мясцовы элемент мацнейшы. Ян Чачот тут выступае з творамі, напісанымі пабeлapyскy, тут ёсьць і наагул водгукі нашае народнае творчасьці-прыслоўяў, прыказак і т. п.

Мы ня будзем тут разглядаць падрабязна палітычную і нацыянальную ідэялёгію філематаў. Магчыма, што яны былі й сапраўды Natione Poloni, gente autem Alborutheni, што яны хацелі проста даўнейшых суадносінаў паміж Літвою і Польшчаю (якія склаліся на падставе акту Люблінскае вуніі), але усё-ткі яны самі не забываліся на свае беларускае пахаджэньне і цікавіліся гісторыяю свае бацькаўшчыны.

Беларуская мова ў творах, напрыклад, Яна Чачота даволі добрая, але не саўсім беззаганная. Полёнізмы сустракаюцца, ёсьць (як гэта ні дзіўна) нават і расіізмы: "водка" замест "гарэлка", "нет" замест "няма" і г. п.

Але за тое ў польскіх творах у філёматаў ёсьць шмат беларусізмаў. Агульнае ўражаньне такое, што пісьменьнікі не саўсім добра валадалі польскаю моваю, хоць увесь час практыкаваліся ў пісаньні папольску. Хутка і плынна пісаць яшчэ ня значыць пісаць беззаганна.

Часам беларускае пахаджэньне пісьменьнікаў выяўляецца ў слове, у звароце, у граматычнай форме, неўласьцівых польскай мове. Пры гэтым падобныя факты сустракаюцца саусім ня толькі у жартлівых зваротах, дзе падобныя макаранізмы маглі быць ужыты знарок дзеля камічнага ўражаньня. Мы бачым гэта і ў паважных творах і пры тым саўсім бяз імкненьня да мясцовае ахварбоўкі (couleur locale).

А гэта як раз найбольш паказальна.

Бо, сапраўды, калі мы, чытаючы старажытна-баўгарскі (стараславянскі) тэкст, заўважаем у ім чэхізмы (у так званых кіеўскіх фрагмэнтах), дык гаворым, што пісаў чэх. Чаму-ж, калі ў польскім тэксьце мы знаходзім бясспрэчныя беларусізмы, мы ня мелі-б права зрабіць аналёгічныя вывады?

Ідэялёгічныя пытаньні разглядаць трэба, бязумоўна, паасобку, але нацыянальныя рысы пісьменьніка, зразумела, адбіваюцца на яго мове.

На яе мы цяпер і павінны зьвярнуць увагу.

Пры гэтым такі твор, як Gryczane pіerożkі Тамаша Зана з дадаткам, напісаным Адамам Міцкевічам, трэба паставіць саўсім паасобку.

Справа ў тым, што тут выводзіцца немец пірожнік Цьвібак, які доўгі час жыў у Менску.

Ён гаворыць мяшаным польска-беларускім жаргонам з значнаю прымешкаю нямецкага элемэнту. Зразумела, што і нямецкі і беларускі ўплыў на польскую мову Цьвібака падкрэсьлены наўмысна. Такім парадкам, гэты твор яшчэ нічога ня можа нам сказаць аб беларускасьці самых аўтараў таксама, як, напрыклад, нямецкі акцэнт „Вральмана“ ў „Недоросле“ ня мае ніякае сувязі з германскім пахаджэньнем самога Фонвізіна (продкі гэтага расійскага пісьменьніка былі немцы).

Паасобку павінны разглядацца таксама і даслоўныя цытаты з беларускае народнае творчасьці, напрыклад, з прыказак і г. п.

Але і апроч усяго гэтага ёсьць шмат беларусізмаў у філёмацкіх творах. Ян Чубэк зрабіў спробу даць невялічкі слоўнічак няпольскіх выразаў, якія сустракаюцца ў філёматаў. Слоўнік гэты ахапляе толькі лексычныя асаблівасьці і пры гэтым далёка ня ўсе. Некаторыя беларускія словы Чубэк адзначае толькі як няпольскія, не гаворачы нічога аб іх беларускім пахаджэньні:

У якасьці беларусізмаў у яго прыведзены наступныя словы:

bohozerca 11 167.110 — (z blr. Boh, Bóg i zerić, patrzyć) wpatrzony w Boga, rozmodlony, zachwycony,
boryczki I 144.253 —(z blr. borki) bójka,
buś II 121.143; 122.165 — (z blr. pocałunek,
cieciera, cieciorka I 109.1, II 35.51-(z blr) cietrzew,
ciosek II 167.115-(z blr.) jednoimiennik, imiennik.
dzątel I 233.76-(z blr.) dzięciol (? Л.Ц.).
hlaczek II 92.24; II 150.105-(z blr.) naczynie na plyny, dzbanek,
karzan 1 292.85... (wyraz bialoruski) nietoperz,
kazan I 307.12-(z blr.) kociol,
komie I 302.325:-(z blr. galki z ciasta.
kostra II 37.21-(z blr.) pazdzierze,
kóżelny I 297.225-(z blr.) płótno kóżelne-cienkie, używane na bielizne,
kraska II 132.32-(z blr.) ozdoba, kwiatek (i II 125.225 Л.Ц.),
kusać się II 251.161-(z blr.) gryźć się, martwić się,
łaszczyć się II 133.76-(blr.) łasić się,
nawda I 236.137-(z blr.) korzysc, zysk, pożytek.
oplauszyc II 183.285-wypoliczkować, wyciąć policzek (у сваёй увазе Я. Чубэк робiць адноскi на Насовіча і на праф. Пігоня,
pokucie II 158.7-(z blr.) poczestne miejsce w izbie pod obrazami,
porosza, poroszek II 242.259; II 279.64; II 290.182-(z blr.) śnieg, zawieja śnieżna.
posobić I 198.83-(z blr.) wspomagac,
pszyk II 290.195-(z blr.) spalenie prochu na panewce,
skomczyć 1 269 -603-(z blr.) ugniesc, ulepic.
skryhiczeć 1 307.2-(z bir.) skrzypiec,
stomić II 355.114-(z blr.) zmeczyc, zmordowac,
wereszczaka II 199,102-(z blr.) wiejska potrawa z swiežej wieprzowiny,
wijun II 30.78; II 72.72-(z blr.) piskorz,
wo! II 367.52-(z blr.) oto,
zazłowac I 100.9-(z blr) rozgniewać się,
zyczyć II 181.203—(z błr.) krzyczeć, wrzeszczeć,

zyk II 182.217; II 235.-77 (z blr.) krzyk, wrzask.

Слова dziatel не беларускае, а зьяўляецца перакручанаю формаю польскага dzięciol. Слова "казан" запазычана беларусамі ў татар таксама, як наўда" — у ліцьвіноў. Рorosza i posobić маглi "фiлëматы" ўзяць і з расійскае мовы, а wereszczaka з w цьвёрдым нагадвае ў большай меры украiнскую фанэтыку, чымся беларускую.

У слоўнічку Я. Чубэка некаторыя словы, бясспрэчна беларускія, ня маюць адзнакi blr.

rozkaraczyc II 129.6-rozkraczyć, rozstawić,

hadysza, hladyszka II 308.112; II 308.416 — naczynie na mleko,

kieszenia II 72.63―kieszen, (слова, магчыма, запазычанае беларусамі ў палякаў, але тут яно з зьмененым канчаткам, што i зьяўляецца беларускаю асаблівасьцю).

Словы з зьмененаю фанетыкаю Я. Чубэк звычайна не адзначаў, як беларускія. Дзеля таго словы:

gledzic I 258.462-patrzyć, ogladać (g, a ne h! Л.Ц.),

kolosa I 262.520-kolasa, wóz (ko-, а не ka-! Л.Ц.),

korowajna dzieża I 299.233 (koro-,a не kara-Л.Ц.) dzieża, w której sie žmie, miesi korowaj, weselny placek,-ня маюць адзнакі blr.

У тых выпадках, калi слова можна тлумачыць, як вынік беларускага або расійскага ўплыву, Я. Чубэк часта (хоць i не заўсёды) прымае пад увагу выключна гэты апошні:

kudry ll 63.78-(z ros.) kedziory,

pojasek 11 217.302-(z ros.) pasek,

miel II 107.18-(7 ros.) kreda,

czarto-poloch I 302.322-(z ros.) oset (carduus acanthoides),

horodniczy II 30.67; II 35.54 — (z ros.) burmistrz, хоць слова, "гараднічы" i было як раз у старой беларускай мове, адкуль, магчыма, яго запазычылі і расійцы).

Некалькi вельмi цiкавых слоў ня маюць ніякіх уваг адносна свайго пахаджэньня, як, напрыклад:

birulka II 205.12; II 286.97-slomka, gra w słomki, dziecinna zabawka, baraszki,
cierlica I 302.311 - przyrzad do otlukiwania wlókien lnu z paździorów
czurkiem II 226.79- -ciurkiem (цурком, л.ц.).
duhowaty II 102.30-krzywy, zakrzywiony (jak duha),
druzgi II 338.34- drzazgi,
hojdy I 300.255-hustanie,
hybliwa sroka I 302.02-gibliwa, co sie giba, chwieje,
kabanka II 263.182-swinka,
kaduk I 140.118-djabel,
nie lza II 90.34-nie mozna, nie wolno,
nieochajny I 304.358-plugawy, nieczysty, nieokrzesany, prostacki,
pohan I 54.2 — pohance, pogaistwo; rusawy II 178.128 — nieco rusy. rusy I 201.117; II 183.255-jasnokasztanowaty: sporysz II 262.158-szkodliwy pasorzyt w zbožu (polygonum aviculare).
rozjawic, rozziawic II 44.13; II 70.3-rozdziawic.
sklut II 289.167-rodzaj topога.
sustawa II 235.81-staw, czionek.
zajca II 170.186-zająca i r. n.

А паміж іншым, трэба заўважыць, што частка гэтых слоў — усходня-славянскага пахаджэньня, а некаторыя, хоць запазычаны з іншых моў, але атрымалі ўжо правы грамадзянства ў усходніх славян.

Урэшце Я. Чубэк адзначыў, але не растлумачыў, вельмі цікавыя прыклады непатрэбнае палёнiзацыi: brzedzic II 234.59-bredzic.

jaskrzawo I 25.101-jaskrawo.

Саусім так-жа сама, як мазур, жадаючы правільна гаварыць па-польску, скажа ня толькі сzapka, szary, zelazo замест сваiх capka, sary, zelazo, але i czena, szen, zając (cena, sen, zаjас)-беларус скажа brzedzic i jaskrzawo. Ён бaiцца свайго беларускага цьвёрдага r i дзеля таго ставiць гz нават і там, дзе ў самых палякоў ёсьць цьвёрдае r. У некаторых адносінах падобныя прыклады маюць нават большую вартасьць, чымся звычайныя беларусiзмы. Гэтыя апошнія могуць зьявіцца і ў паляка, які доўга прыслухваўся да нашае мовы, а „беларусiзмы на выварат" могуць быць толькі ў беларуса і пры гэтым сьведчаць аб адсутнасьці жывога пачуцьця польскае мовы, аб недасканалым валаданьні ёю.

Калi мы знойдзем у царкоўна-славянскім помніку „млании" замест "мълѣнии", дык гэта сьведчыць, што перапiшчык, усходнi славянін, сам вымаўляў: молонья або нешта падобнае з так званым другім ці глухім поўнагалосьсем. Поўнагалосьсе ў царкоўнай кнізе дапусьцiць ён ня мог і перарабіў сваё "молонья" паводле саўсім няправільна ўтвораной iм прапорцыi — молоть: млать =молонья : Х. Адгэтуль Х=млания (як яму здавалася). Нешта падобнае маем мы і ў словах brzedzic i jaskrzawo.

Апроч усяго вышэй паказанага, Я. Чубэк саўсім не зьвярнуў увагi на некаторыя словы ― i маёю мэтаю зьяўляецца дапоўнiць яго iндэкс.

Поўнагалосьсе мы бачым у слове czereda II 199.109; гэтае слова ёсьць і ў украінцаў.

Усходня-славянскія рэфлексы юсаў апроч адзначаных Я. Чубэкам duhowaty, kozelry, kusac, pokucie, sustawa ды iнш., мы знаходзім у словах: halubezyk II 115-1; II 120.120; II 214.218.

(holubiec, як назву мясцовых скокаў, мы можам ня прымаць пад увагу).

ruka (trzymać w ruce) II 237.118.

(poruczac I 305.383, а таксама і ня ўжытае ў філёмацкай паэзii словa porucznik, зразумела, выразы ня чыста польскія, але яны сустракаюцца ў польскім пiсьменстве, а porucznik нават адзiная літаратурная форма).

Iwiatek II 120.115 у Чубэка выпраўлена на Iwiatek, што я не магу лічыць бясспрэчным.

Цікавыя вінавальныя склоны sila II 189.51 i trocha II 102.3 i II 213.211. даволі сьмела было-б тлумачыць так, як расiйскае былiннае: "под старость надо душа спасти" і г. п., бо магчыма падобнае вымаўленьне, звычайнае ў польскiм дыялекце нашае краiны, аб'ясьняць i фанетычна (бо i ў дзеясловах мы знаходзiм тую-ж самую зьяву: prosza замест prosze).

Неўласьцiвае польскай мове праясьненьне глухога гука ъ, мы знаходзім у слове:

mlokososy II 353.73.

У польскiм miokos з даўнейшага асноўна-славянскага *melkosъsъ мы знаходзiм незразумелае зьняменьне двух глухіх у суседніх складох, i далей — адно s з двух — у выніку спрашчэньня. Але калi-6 i не зьнямеў першы глухі гук ъ, дык ён праясьніўся-б у е, а не у о―было-б

  • mlokosesy, а не młokososy i *mlokoses, a не mlokosos. Mloko=замест

mleko=iншае пытаньне, якога мы тут закранаць ня будзем.

Donka (слова, уласьцiвае беларусам і ўкраінцам), ужыта ў філёмацкіх творах у выразе "Pastorowa donka". II 64.101. У слове wspomione 114.139 (зaмест wspomne) ь чамусьцi праясьніўся ў нейкі гук поўнага утварэньня можна думаць,-у е памякчальнае (тут няма розьніцы паміж усходнім славянствам і палякамі). Але потым мы бачым пашырэньне ў о памякчальнае, што ужо ў польскай мове не зьяўляецца ўласьцівым для рэФлекса даўнейшага ь. Nadnіemonskіm. ІІ 148:36 (у жартлівым сказе) замест nadnіemenskіm-мae o на месцы даўнейшага ъ і літоўскага и кароткага (Nemunas=Нёман).

Аканьне мы знаходзім у вышэй адзначаным halubczyk, а таксама ў слове charosz ІI 184.275

Уласныя йменьні з гэтаю асаблівасьцю, як, напрыклад, Alona I 196.10; І 196-17; I 197.15. мы ня будзем прымаць тут пад увагу, бо, даючы сцэнку з беларускага (або з якога-небудзь іншага) быту, кожны пісьменьнік імкнецца захаваць мясцовае вымаўленьне ўласных іменьняў. Гэта надае твору мясцовую ахварбоўку. Адсутнасьць так званага пахіленьня, або сьцісканьня галосных (даўней доўгіх) гукаў сустракаецца даволі часта, хоць большаю часткаю — дзеля рытмы. Але бывае і бяз гэтае прычыны, напрыклад, у слове chodz І 106.9. Letowskі (Bіędy nasze) лічыць гэтую форму наагул чужою, неўласьціваю для польскае мовы ў сэнсе przyjdź. Заўважым аднак, што слова pоdа (замест рójdź) мае пахіленьне, але чамусьці згубіла j.

Паколькі адсутнасьць пахіленьня на пісьме лёгка можа зьявіцца чыста графічным шляхам, калі забудуцца на дыякрытычны значок, дык мы гэтае рысы ня будзем наагул прымаць пад увагу.

Нясьцягнутая форма членавога ймя приметнага сустракаецца толькі адзін раз, але гэта ўжо выразнае парушэньне правіл польскае фанетыкі-відавочны беларусізм:

mіlosnyje ІI 251.156. Мы бачым і цікавыя займеньнікі: nі sіoje, nі toje І 314.110 (параўнай sіakі-takі ІI 205.2. II 213.202. ІІ 149.76).

Наадварот,-замест нармальнага польскага czyіmі мы знаходзім czyjmі І 54.19.

У галіне кансанантызму мы знаходзім перш за ўсё r цьвёрдае. Ня толькі ў адзначаных Я. Чубэкам выпадках: kudry I 63.78, kudrawy ІІ 249.115; ІІ 338.23, ІІ 341.87, і г. д., але і ў некаторых іншых словах мы заўважаем зацьвярдзеньне r мяккога. Апроч слова dranіe І 50.48, дзе мы не знаходзім поўнага супаданьня з беларускаю фанатыкаю, бо ў нас гавораць: дрэнь, мы маем, напрыклад, bury II 66.21. (у сэнсе нагонкі), zrucіc ІІ 51.63 замест zrzucіc (падобны выраз ёсьць у Віцебскім слоўніку М. Касьпяровіча і ў дзеньніку Тодара Еўлашэўскага ў апісаньні яго прыгоды з "агністым чалавекам", але лепш будзе тлумачыць гэта нармальнаю польскаю дысыміляцыяю, як zrenіca, srebro г. г. д.).

Элевае памякчэньне губнога гука мы знаходзім у слове zіemlanke I 41.172. Асаблівасьць у рэфлексе асноўна-слав. dj-гуżе (у сэнсе rude); а грыб-рыжык па-польску будзе з нармальным рэфлексам-з гукам dz -rydz. Ryże мы бачым у адным месцы I 12.88. H замест g можа быць у выніку ўплыву збоку розных славянскіх моў. Таму словы: bohaty ІІ 46.30, bohomazy ІІ 207.55, zahacal ІІ 49.96 і г. п. не зьяўляюцца паказаньнем на запазычаньне абавязкова з нашае мовы.

Але dzіe-ż замест нармальнага польскага gdzіeż ІІ 72.62 ёсьць сапраўдны беларусізм. Тут задня-нёбны гук саусім зьнік. Нядобра зрабіў Я. Чубэк, што дадаў да пачатку слова-g. Гэтым ён схаваў цікавы факт. Ёсьць і jdzіe ІІ 175.28 таксама самавольна выпраўленае Чубэкам на gdzіe. Такое самае тлумачэньне, як для jaskrzawy і brzedzіc павінны мы дапусьціць і для слова krwіożerce І 316.39. (імя прыметнае). Ведаючы, што часта там, дзе пабеларуску ёсьць ч, у полякаў мы знойдзем ц (noc-ноч, lесe, лячу-лётаю), - малады пясьняр-беларус падумаў, што krwіo-żercze будзе гучэць не папольску, а пабеларуску, і зьмяніў сz на с). Іншага тлумачэньня для польскага пісьменьнiка, не мазура, мы ня можам знайсьці.

Гэты выпадак, разам з jaskrzawo ды brzedzic, нагадвае нам такія зьявы, як вымаўленьне цяпер пры беларусiзацыi некаторымі расійцамі слоў палка i полка з ў на месцы л,-памылкі ў выніку няправільнае аналёгіі.

Заўважым яшчэ некаторыя цікавыя беларусiзмы ў галіне лёксыкалёгіі.

chwost II 52.26 (слова звычайнае ў усходніх славян).
dzieciuk II 313.82.
durny II 35.82.
durnowaty II 262.172.
kozuch II 214.213.
lomie (замест lamie) I 302.325.
chystać się II 238.11.
nie lza II 11.80 (кампраміс паміж беларускім нельга і расійскім нельзя-адзначан і Чубэкам, толькі ў іншым месцы-II 39.34).
skok (у сэнсе "танец") II 298.153; II 315.144; II 280.92, II 338.21.
on 213.190; un II 213.192; II 286.91; II 287.12; II 184.27; II 184.276.
stolowanie (замест stalawaminie чыста беларускае формы столь, а польскаму sufit) II 210.129.

3 галіны марфалёгіі варта зьвярнуць увагу на формы carmi I 52.83, хоць я i ня ведаю, ці ёсьць такая форма ў беларускіх дыялектах.

Далей цікаваю зьяўляецца форма myslów II 38.51. (у iншым месцы I 78.136 ёсьць i zbrodniów, але, паколькі ў польскай мове ёсьць ня толькi zbrodnia злачынства, а i zbrodzien, тое самае, што zbrodniarz-злачынец-гэты прыклад ня можа лiчыцца пэўным).

Адзначым таксама выраз: w niezdrowym humoru II 103.14 беларускi дыялектызм, ужыты Адамам Міцкевічам. У сучаснай літаратурнай беларускай мове было-б "гумары", а ў польскай-humorze.

Далей ёсьць z brzucha, a ня z brzuchu, што было-б нармальным для слова brzuch. Таму можна думаць, што тут (II 174.1.) мы маем форму ад слова ніякага роду -*brzucho, а гэта ўжо нагадвае нам беларускае „бруха" (i расiйское "брюхо").

Ёсьць Chrysta замест Chrystusa II 197.62, tygry (замест tygrysy) II 108.30.

Ёсьць формы загаднага ладу, дзе зьнік канчатковы j: pękni II 214.213. (przypomnicie II 172 (проза s) i przypomnicie II 194.71, магчыма, будучы час)

kowal (замест нармальнага польскага kul II 101.)

plawa (замест plywa) II 212.176

У сынтактычных адносінах варта зьвярнуць увагу на сказ; ја wielki baba II 71.29. Далей трэба адзначыць, што пабеларуску часам якбы „злоўжываюць" словам "яно", устаўляючы яго нават без сапраўднае патрэбы. Мусіць, у некаторых філёматаў заўважалася гэтая загана, бо мы знаходзiм прыяцельскiя пародыі: а, оno, lej rowno II 180.162; jak, ono, Bożydar II 180.174.

Гэты раестр няпольскiх слоў і зваротаў можна было-б значна пашырыць.

Але, па-першае, мы бралі толькі найбольш цікавыя і характэрныя прыклады (адкідаючы ўсё няпэўнае, усё тое, што можна тлумачыць іншым спосабам), а па-другое, мы абмежавалiся толькi фiлёмацкаю паэзiяю.

У прозе―галоўным парадкам―у лістох беларусiзмаў таксама нямала.

Пабачым цяпер, якія беларусiзмы найбольш цікавы ў кожнага з маладых пiсьменьнікаў-фiлёматаў.

Адам Міцкевіч.
boryczki, busiak, hlaczek, kraska, kudry, laszczyc sie, kowal (замест нармальн. польск. kul), rozkaraczony, siaki-taki, w niezdrowym humoru, rozziawić (беларускае - разьзявiць", тады як па-польску павінна быць rozdziawic)", ды жартлiвае nadniemonskim.

Ян Чачот.
busiac, busiak, cieciera, pohan, pokuć (y Чубэка няправільна утворана форма наз. скл. адз. лiк-урокuсiе: здаецца, што ў нас гавораць: "покуць", а не "пакуцьце", sporysz, sustawa, zazlowac, zyk, ruka, chodz, bura (=нагонка; гэтае слова і наагул сустракаецца ў польскай літаратуры), ziemlanka, ryży, chwost, durny, durnowaty, chystać się, skoki (-танцы), Chrysta, tygry.

Нупрэй Петрашкевіч,
bohozerca, ciosek, hladysza, hladyszka (гэтыя два словы знаходзяцца ў творы, якi Чубэк прыпісвае Петрашкевічу), rusy, zajca, dzieciuk (слова, ужытае Нупрэем Петрашкевічам, як думае Чубэк), skok (=taniec)-таксама.

Тамаш Зан,
bus, cieciorka, hlaczek, hybliwy, każan (y аўтэнтыку няправільна karzan), kieszenia, kolosa, korowajny, komie, kostry, kuzelny (у аут. коzelny), kraska, nieochajny, oplauszyc, rusy, rusawy, sklut, skryhiczec, zyczec, zyk, halubczyk, Iwiatek (р. скл. мн. л.), charosz, ni sioje, ni toje, siakitaki, dzie-ž, kožuch, stolowanie, skoki (-танцы), lomie (3-ая асоба адзiн. ліку), on, un, mysłów (p. c. мн. л), pekni (загадны лад), plawa (3-я ac. адз. л.), rozjawi (=pазьзявiць).

Тодар Лазiнскi. Kusac się, stomic, wo, milosnyje, kudrawy.

Гэта, зразумела, далёка ня поўны пералік філёмацкiх беларусiзмаў.

Тая абставіна, што найбольш беларусiзмаў знайшлі мы ў Тамаша Зана і Яна Чачота, саўсім не даводзіць, што яны найлепш захавалі сувязь з роднаю моваю, што яны найменш падпалi пад уплыў польскае культуры. Справа ў тым, што Зан і Чачот далi найбольш матар'ялу для філёмацкiх зборнікаў.

У процантных адносінах Адам Міцкевіч і Нупрэй Петрашкевіч даюць ня менш, а, мo', й крыху больш беларусiзмаў, чымся Зан і Чачот.

Уласныя йменьні і мянушкі у філёматаў у значнай меры беларусiзаваны. Мы знаходзiм "Язэпа" (Jeżowski), „Ануфрука" (Pietraszkiewicz), „Цішку" (Kowalewski Józef), "Тодара (lioziniski), "Казюка" (Piasecki).

Знаёмую кабету Ізабелю Збароўскую яны завуць Забэляю (звычайнае ў беларусаў скарачэньне гэтага ймя).

Усё чыста, што толькi мае сувязь з роднаю краiнаю, вельмi цiкавiць філёматаў.

Ня толькі пішучы свае "сялянкi“ (з Палахнамі, Арынамi, Алёнкамі, Аніскамі і г. п. ў якасьці дзейных асоб) фiлематы выяўлялі гэту цiкавасьць. Ім хочацца ведаць, як трэба скакаць менскага "Мiкiту". (Тамаш Зан. II 101.148 i 149, гаворыць: W nieznanym wan tańczyku pokaze sie solo. Oto wam potancuje minskiego Mikita).

У польскія свае творы філёматы ўстаўляюць ня польскія, а чыста беларускія прыказкі й прыслоўі.

1) Czem chata bohata, tem ci budzieć rada II 36. 62. (Ян Чачот).

2) Не адзiн Гаўрыла ў Полацку (Сzуz гоzumiesz, ze jeden Hawrylo w Polocku? I 260.196. Словы Вятрана ў камедыйцы Тамаша Зана Grуczane pierožki). Гэтае прыслоўе ўсім добра вядома. Заўважым паміж іншым, што „Гаўрыла з Полацку"-адзін з псэўданімаў Цёткі (Алёiзii Пашкявічанкі).

3) Niech silnie, jak sie kto chce, wierci—i tаk prędzej czy požniej nie uniknie smierci, (там-жа словы Хватоша I 246.284,285). Гэта польскі пераклад нашае прыказкі: "Круці, ня круці, а трэба ўмерці". Сама гэтая прыказка угрунтавана на нашай-жа беларускай казцы аб лекару і сьмерці. Лекар ведаў: калі сьмерць стаіць над галавою хворага, дык гэта знак, што той памрэ.

Вось лекар і зрабіў сабе ложка на аднэй ножцы, каб яно магло круціцца. Калі прышла сьмерць, дык стане яна над галавою лекара, а ён перакруціць ложка — і сьмерць ужо стаіць у нагах, а не над галавою яго. Сьмерць зазлавалася, ускочыла на ложка, села на галаву дасьціпнага лекара. Як ён тады ні круціўся, а сьмерць усё роўна была ўжо на яго галаве і ўрэшце задушыла яго.

Часам можна думаць, што было нейкае прыслоўе, якое ведалі філёматы, цяпер забытае.

Z dawnej polskiej szarawary zrobil bys frakow dwie pary (Ян Чачот II 14.79,80. Walka miodowa. 21 сьнежня старога стылю 1818-га году).

У вершы Яна Баршчэўскага "Рабункі мужыкоў", напісаным у 1812-м годзе, мы чытаем амаль што тую-ж самую жартлівую ўвагу аб старых польскіх вопратках у параўнаньні з новымі модамі: "З аднэй палы ў тых паноў семера-б пашыў штаноў".

Мне асабіста здаецца, што філёматы маглі пачуць дзе-небудзь гэты твор Яна Баршчэўскага і запазычыць гэты гіпэрбалічны цікавы сказ.

Але ня выключана магчымасьць, што ў народзе існавала, а, мо й цяпер існуе нешта падобнае.

Ян Чачот у сваім вершы на імяніны Зана (Na święto Tomasza) 21 сьнежня 1819 году карыстаецца нейкім апокрыфам, які да філёматаў дайшоў, магчыма, праз беларускую народную творчасьць.

Там гаворыцца, што фарысэі з ашуканскімі мэтамі схавалі пад карытам адну з сваіх кабет і яе дзетак, і што за гэта ашуканства жанчына зрабілася сьвіньнею, а дзеткі парасятамі.

А дзеля гэтага патомкі фарысэяў цяпер ніколі не адважваюцца есьці сьвініну.

Ян Чачот аб гэтым паданьні гаворыць: "Moze tez niose i niepewne wiesci, co usta rozsialy mnisze". II 196.34-35. Магла падобная легенда дайсьці да народу і далей пашырацца пры дапамозе малаасьвечаных праваслаўных і каталіцкіх манахаў, пілігрымаў, пабожных вандроўнікаў і г. п. Але адкуль яна прышла да нас і якая яе першакрыніца?

Гэтую легенду мы знаходзім у выдадзеных інстытутам Беларускае Культуры "Казках і апавяданьнях беларусаў Слуцкага павету" Аляксандра Сяржпутоўскага Менск 1926 г. (стар.97 і 98. "Адкуль узялася сьвіньня", апавядаў Бохмат з Чудзіна).

А падобных неразьвязаных пытаньняў паўстае шмат пры чытаньні філёмацкіх твораў. Апошняе слова тут належыць спецыялістым-дасьледчыкам фальклёру.

Але і цяпер ужо можна сказаць, што бясспрэчнаю зьяўляецца сувязь філёматаў з беларускім народам. Якая была гэтая сувязь: ці толькі бытавая (уплыў на філёматаў з боку жывое народнае гаворкі і фальклёру ў выніку іх дробна-шляхоцкага пахаджэньня і доўгага жыцьця на вёсцы), ці, мо, нават і ідэялёгічная ў пэўным сэнсе (natіone Polonі, gente autem Alboruthenі).-гэтага я пакуль-што вырашыць не магу.

Тут патрэбны доўгія, усебаковыя досьледы. Я-ж меў сваёю мэтаю зьвярнуць увагу на неабходнасьць такіх дасьледзінаў, бо бяз іх шмат чаго наяснага застанецца ў гісторыі нашае бацькаўшчыны і яе літаратуры.

5 студзеня 1927 г.
Л. М. Цьвяткоў.

Увагі аб мове філёматаў.

II. Асаблівасьці нашае мовы ў беларускіх філёмацкіх творах Яна Чачота.

Ян Чачот, як Адам Міцкевіч, Тамаш Зан і некаторыя іншыя філëматы (члены культурна-асьветнага студэнцкага Віленскага гуртку першае чвэрці XIX сталецьця), паходзіў з тае краіны, адкуль бярэ свой пачатак наша сучасная літаратурная мова. Большая частка нашых найлепшых пісьменьнікаў вышла з працоўных мас цэнтральнае Беларусі, да якое належыць і Наваградзкі павет, радзімая старонка Яна Чачота.

Найлепшы знаўца беларускае дыялекталёгіі ак. Карскі ў сваіх "Белоруссах" характарызуе цэнтральны дыялект у наступных словах:

"Гутарка чыста беларуская з мерным аканьнем. Калі пачаць з Навазыбкава і весьці мяжу на захад па паўднёвых частках паветаў Гомельскага, Бабруйскага, Слуцкага, Наваградзкага на Слонім, Ваўкавыск і далей на поўночны захад да ўтоку Ратнічанкі (Друзгенікі), а потым па паўночна-заходняй мяжы беларускага пляменьня, дык мы больш-менш дакладна вызначым граніцу гэтых гаворак. Іх адзнака — мернае аканьне ў складох, адсунутых ад націску да пачатку слова, а таксама і ў складох, якія стаяць беспасрэдна за націскнымі, але не у канцовых адкрытых—магчымым бывае зьяўленьне ненаціскных o і е. У паўднёвых частках-замест іх у некаторых выпадках бывае магчымым зьяўленьне закрытых o і е, блізкіх да у і ю, а ў націскных складох у тых-жа мясцовасьцях спарадычна (як відаць) зьяўляюцца дыфтонгі. Другая рыса гэтае групы―адсутнасьць -ць у трэцяй асобе адзіночнага ліку пасьля е, дзеясловы з асновамі на -і маюць -ць, у іншых выпадках яно зьяўляецца толькі спарадычна (ёсьць, дасьць і яшчэ дзе-не-дзе).

На ўсход ад Менску нават і замест -іць бывае е (кіне). Дз' і ц' мяккія ў поўнай моцы; усюды р цьвёрдае; канчаткі ў дзеясловаў -ся, -се але -ца, перад о звычайная прыстаўка в, хоць замест в асноўнага ў пачатку слоў часам бывае h („горабей“ пры „верабей“).

Назіраньні акад. Карскага для нас вельмі цікавы з розных поглядаў.

Папершае, мы бачым, што нашая літаратурная мова, якая ня ведае ненаціскнога о, ёсьць у пэўнай меры коjne dіalektos-вынік сынтэзу моцнага і мернага аканьня. Барысаўска-Полацка-Магілеўская гутарка мела ўплыў у тым сэнсе, што ў нас о ня пішуць цяпер у ненаціскных складох, але краіна мернага аканьня ўсё-ткі мае перамогу, бо е ў нашай літаратурнай мове вельмі часта зьяўляецца і бяз націску. Я-б сказаў нават, што чуецца ня е, а гук даволі блізкі да і, бліжэйшы да і, чымся да е.

Далей такія формы, як кіне, нясе, у літаратурнай мове пераважаюць над формамі кінець, нясець. Гэтая зьява, як гаворыць акад Карскі, характэрна для цэнтральнае гаворкі.

Найбліжэй да літаратурнае мовы з усіх цэнтральных гаворак стаіць, як здаецца, гутарка Менска-Вілейская, ужо сумежная з краінаю моцнага аканьня.

Усе гэтыя пытаньні, аднак, разглядаць падрабязна тут мы ня можам, хоць у некаторых адносінах яны цікавы ня толькі тэарэтычна, але таксама й практычна (напрыклад, у сувязі з праблемаю рэформы нашага правапісу ды інш.). Мы цяпер хочам нашыя апрыёрныя, перадузятыя думкі адносна беларускае мовы ў ранейшых творах Яна Чачота праверыць на фактычным матар'яле.

У Яна Чачота апроч беларускіх уставак у польскіх вершах (Czem chata bohata, tem cі budzіeć rada. ІІ 36.62 і г. п.), якія мы знаходзім і ў іншых філёматаў, напрыклад у Тамаша Зана ("Panіe! Ksіęże! szto heta? Da nіe durej wasza... Oto-wze..." II 217.300;301; Ej, padymі, padymі ny: a u lesіe kot! Hu, kot tut!)-ёсьць і цэлыя беларускія творы з тае-ж самае філёмацкае эпохі.

Гэтыя творы наступныя: 1) Імяніннае павіншаваньне (Язэпу Яжоўскаму) — цікавая невялічкая драматычная сцэнка з песьнямі; 2) Прывітаньне Францішку Гераніму Малеўскаму і 3) Верш на прыезд Адама Міцкевіча.

Карыстацца мы будзем выданьнем Яна Чубэка (Archіwum Fіlomatów, część ІІІ Poezya fіlomatów. Kraków 1922 r.).

Парадак разгляду ў нас будзе такі. Мы возьмем характарыстыку цэнтральнае гаворкі, дадзеную акад. Карскім і кожную рысу будзем прасочваць на нашым матар'яле.

Пачнем з фанэтыкі.

Ненаціскное о мы знаходзім часам нават у апошнім адкрытым складзе.

heto ІI 76.1, 77.20, 78.35 і інш. (поруч з hetta ІI 77.; 78. 84.17, borzdo ІI 78.38; leto ІI 79.66 (рытма heta ў папярэднім вершы): sonko ІI 80.79; smaczno ІI 80.141; brydko ІI 81.99; backo ІI 82.121, sіeno ІI 82.130; czasto ІI 83.141 Alenko ІI 83.140, usіutenіkо ІІ 83.151; kolko ІІ 82.121; kіepsko ІI 82.124; zamnoho ІІ 79.65; tolko ІІ 79.69; charaszenko ІI 202.9; borzdzіenko 202.10; jasno 202.23; mіlaho ІI 80.93; Alonko ІI 84.169; slonko ІI 84.171; krіknіemo ІІ 187.3; naprasno il 202.25; smutno ІI 202.31; mutno ІI 202.33; douho ІI 203.38 і 83.141; malo ІI 82.120 і ІI 79.60.

Аднак часам мы бачым аканьне ў апошніх адкрытых складох: naprasna ІІ 82.136; heta ІI 84.167. (і вышэй прыведзенае hetta), horla ІI 187.1; sonka ІI 202.23; dobra ІI 81.115.

Я ня ведаю, як трэба тлумачыць гэтую зьяву. Магчыма, што оканьне на пісьме ёсьць проста уступка этымалегіі і не адбівае фанэтычнае сапраўднасьці, але давесьці гэта вельмі цяжка. З другога боку, калі мы будзем думаць, што оканьне тут не правапіснае, а сапраўднае, дык heta, hetta, horla, sonka ды інш. прыдзецца лічыць простымі lapsus calamі.

Прыклады оканьня ў пасьлянаціскных складох апроч вышэй адзначаных форм наступныя.

Zyznoj ІI 76.2; і pszenіcoju ІІ 77.7; dzіewoczkі ІI 73.37; ustuzaczcy ІІ 78.88; pakosom ІI 79.67; nosom ІI 79.69; czerwoncou ІI 79.70; nіekrutou ІІ 79.72"; bіeloje іl 80.sі: chlebom ІІ 80.93; pannou ІI 81.102; naszoj ІІ 87,121; zіelonoj ll 93,154; czystom ІI 83,106; zadnoj ІІ 84,175; dzіewoczku ІI 187.19; tymczasom ІI 202.18; smutok ІІ 203.37; sіnіoj 78.36; sotnoje ІI starosc ІІ 81.112: dobroj ІІ 82.126; prychіlnosc ІI 77.28; sіeno ІI 82.130.

Оканьне бывае і ў пераднаціскных складох.

Wozіc (інфінітыў) ІI 79.52: korіstac ІІ 81.106; na kochanіu rozwіesіelіc ІІ 84.119; pojmacі ІІ 187.15, powіernі ІI 84.185.

Некаторыя выпадкi оканьня мне здаюцца не саўсім пэўнымі. Swiatoho II 77.22; milaho II 80.93; zalatom II 201.5 можна лічыць проста вынiкамi сьпешнага пісаньня. Mikitoju, mukoju пастаўлены дзеля рытмы. (II 82.138; 140), Haryloczku II 202.20 для мяне не саўсім ясна. Ры (ry) замест рэ (re) бывае звычайна ў ненаціскных складох, а тут на гэтым складзе павінен быць націск, Z harelkoi (калі нават мы выправiм i на j) усё-такі не саусім ясна, бо сказ: Da z harelkoj plaszeczku swat ad niaho k niej jechau II 137.9 i 10 ня будзе зразумелым без некаторых зьмен (напрыклад, можна першыя словы чытаць: Da z harelki plaszeczkaj).

Odkryc II 84.17 (словы дзесятнiка) можна лiчыць знарок пастаўленым польскім словам: у дзесятнiка мы наагул сустракаем шмат палёнізмаў. Moliny (замест maliny) II 84.186, зразумела, просты недагляд, бо о тут быць не павінна Tobie II 84.186 можна тлумачыць такжа сама, як i odkryć.

Прыкладаў аканьня апроч апошнiх адчыненых складоу можна знайсьцi шмат, А на месцы О сустракаецца часта.

Перад націскам: abaczyu II 77.3; astrowy 77.6; charoszy 77.8; czarnaziemny II 77.13; II 83.157; smaloju II 77.12; ablepleny II 77.14: dastau II 77.13; walacuhu II 77.12, taje II 88.19; razkoszy II 77.12 і ў інш. месцах; adnak II 77.13; pa niebieskoj woli II 77.23; pahadziemsia II 77.17; my sia dawiedali II 77.21; Jazepa II 77.22; sabie II 77.23; i ў iнш. месцах: раznali II 77,23 dwara II 77.25; maskalou II 78.28: maladziec II 78.31; zaunier II 78.31; daskanaly II 78.31; staic II 78.31; u Madlinie II 78.32 kabylinku II 78.32, Alonka II 78.35 baicca II 78.38; zdarou II 79.50: pa polu II 79.51; salawiej II 79.53; II 202.27; charaszo II 79.53; zdarowy II 79.55; twajo 79.57, razmowy II 79.57, salawja II 79.58, sachi II 79.59; barany II 79.59; pakosom II 79.67; kasiec II 79.68; tabie II 79.69; і ў інш. месцax; da biesa II 80.73; adjeduc II 80.78 ad matuiki II 80.78; charoszoje II 80.79; malaczko II 80.81; u dajoncy II 80.82; cnatliwa II 80.86, razumnaja II 80.86; saroka 80.92, da nas II 80.91; paczciwych II 80.82; paszlubiac II 81.98; paprausie II 80.107; kali II 80.112, i ў іншых месцах; mauczycie II 82.119; halubczyku II 82.122, pa ruski II 82.123, pa polski II 82.124; haworat II 82.124; kaziol II 82.125 swajej II 82.128; Alonki II 82.128; pahonisz II 82.129; chalodnym II 82.133; Jazepowy II 82.132; maja-z II 82.133; litawacca II 82.137; paznacca II 82.138; paciechy II 83.112; ad ciebie II 83.142; dahetu(l) II 83 110; paznala II 83.116; taboju II 83.116; II 187.120; ahledala II 83.147; majeje II 83.148; hadzinu II 83.148; paznaj II 83.149; Alenko II 83.149; twaje II 83.150; twaju II 83 160; awieczek II 83.153; pa zelonoj paszy II 83.154; karou II 83.155; abory II 83.156, maje II 83.157: II 84.181 Alonko II 84.169; majeju II 84.170; razumny II 84.178, pazyteczny II 84.176, gadzinu II 84. 180; kachany II 84 185; adnak II 84.188; praporcy II 84.186, harelki II 84.190; pakincie II 187.1 i adno II 187.3; zdarow II 187.3; blahaslawi II 187.5; pakachau II 187.8; harelkoi II 187.9; Hieranim II 187.19; da byczka II 187.16; admowisz II 84.174. paczali II 187.18; charaszenki II 201.3; pad niom II 201.1; waranienki II 201.1; adziet II 202.9; charaszenko II 202.9; atczyniajcia-z. II 202.11; waratca II 202.11; na dwary II 202.12, malatca II 202.13; zdarou II 202.14; hawary II 202.17; kaubasy II 202.19; haryloczku II 202.20 wazmiom II 202.21; halasy II 202.21; pa tabie II 202.32; naharadzi II 203.3.

Такім парадкам мы бачым, што аканьне на месцы даўнейшага о у пераднаціскных складох зьяўляецца правілам. а оканьне-рэдкім выключэньнем.

Прасачым цяпер аканьне ў пасьлянаціскных складох (апроч апошнiх адкрытых):

dobraje II 77.17 acesara II 78.27, nieszczyraści II 78.15; holas II 79.58; uczany II 79.61; niehadziaju II 84.169; (ад слова *niehadz такога-ж самага скланеньня, як косьць); аcesar II 84.179, (і два макаранічныя выразы leżanc i kryczanc II 84.183; 184; пpы krycząc II 74.191); radaści II 202.23.

Мы лёгка можам пераканацца, што ў філёмацкіх творах Яна Чачота пераднаціскное аканьне значна больш пашырана, чымся пасьлянаціскное.

Пераходзiм цяпер да яканьня.

У пераднаціскных складох:

siahodnia II 77.21; imianiny II 77.22; szczebiatala II 80.91; cialuszcy II 187.44; wiasiol 202.16; wiasiol II 202.22 laleja (замест *leleja-pаc. лилия); ad niaho II 187.10.

У пасьлянаціскных складох:

zalecajecia II 77.7, niehadziaju II 84.168; ziaja II 201.5; taja II 201.8; atczyniajcia-z. II 202.11; prymajcia-z II 202.13, dzieja II 202.15 uspieja II 202 17; budziam II 202.19; II 202.22: pieja II 202.27.

Яканьне, як мы бачым, пашырана нязначна. Большаю часткаю мы знаходзiм еканьне і перад, і пасьля націску.

Гэтых выпадкаў такое мноства, што прыводзiць iх усіх я лічу непатрэбным: czujem II 78.13; pawinszujem II 78.77; znajem II 78.49, siedzim II 77.19; zaspiewajcie II 78.1; zaspiewajem II 78.11; nieszczyrasci II 78.44; soleju II 80.95, wiesiol II 79.56, spiewaci II 79.60; budziem II 79.60; uciekajem II 79.72; ladnyje II 81.108; pieje II 79.53; tyje II 84.182 toje II 187.17; ablepleny II 72.11 і г. н.

Думаецца, што, калi мы маем дублеты, як wiasiol i wiesiol, pieje i рiеjа, дык трэба яканьне лічыць фанетычнаю зьяваю, а еканьне тлумачыць iмкненьнем да этымалёгічнага правапісу.

Е непамякчальнае большаю часткаю застаецца бяз зьмены:

waszeс II 76ю1; pszenicoju II 77.7; choczem II 77.10; czerwiaczok II 79.1; czerwoncou II 79.70; zausze II 79.71; pszeniczka II 80.80; szczebiatala II 80.91; jedź że II 80.94; choczesz-że II 83.147; cieluszeczek II 83.155; czernaziemny II 77.8; II 83.157; pszenicu II 83.158; zenoju II 84.170 waszej II 187.14; iszczem II 202.25; placze II 202.32; bolszej II 77.93: piered II 79.69: skažem II 78.39; zwiažem II 78.11; niechaj-že II 83.113; Elżbietka II 78.36.

Я замест і знаходзім у слове dziwiam II 77.9; (дзеяслоў другога спражэньня dziwicca прыняў у данным выпадку канчатак -iem, а ў выніку яканьня атрымалася -iam; нармальнымі гэтыя канчаткі маглі-б лічыцца для першага спражэньня).

Замест niama мы бачым nima II 77.12; замест Spiawac-spiwać II 84.192. Гук ы замест а ў сучаснай нам мове мы знаходзім у слове dy—ды, а ў філёмацкіх творах Я. Чачота мы бачым-da: II 80.94, II 81.96, II 187.1, 3, 4, 7, 9, 12, 13, 16, 17, 18, II 201.3; 202.11, 15, 16.

Замест даўнейшага ѣ мы ў адным выпадку знаходзiм і нават пад націскам: snih II 201.6.

Замест sia мы бачым у вадным выпадку sie: paprausie II 81.107.

Замену на пісьме даўнейшага ја праз је мы заўважаем у слове rownaje (pszeniczka) II 80.80.

Можна тлумачыць гэта тэю абставінаю, што канцовыя i не адрозьніваліся ў вымаўленьні.

Пашырэньне е памякчальнага ("пераход е ў ё") адбываўся не заўсёды.

Па-першае зазначым, што няправільнага пашырэньня перад мяккасьцю няма. Слова јеsc заўсёды пішацца праз е, а не праз о. Прыкладаў мы прыводзiць тут ня будзем, бо iх за шмат.

Так-жа сама мы бачым ня z joju, a z nіeju ІІ 80.99; ІІ 81.97, ня к jоj, a k nіej ІІ 187.10, нe majoju, a majeju ІІ 84.170.

Ёканьне пры адсутнасьці націску мы знаходзім у слове jona ІІ 202.77, поруч з јеnа ІІ 80.89 за ІІ 80.93; (нармальнага ў сучаснай літаратурнай мове слова jаnа у разгледжаных намі творах Яна Чачота саўсім няма); цікава яшчэ слова cіenіom ІІ 82.131

Пасьля зацьвярдзелых зычных, зразумела, будзе ўжо ня ё а о: charaszo ІІ 79.53 (ёсьць і дзіўная форма charoszoje p o ў двух суседніх складох). czerwіaczok ІІ 72.49. Аднак усюды мы бачым jeszcze, без пашырэньня, якое ёсьць ў расійскім еще.

Адзначым яшчэ форму twaje (szczascіe) ІІ 83.156, а таксама й слова uze ІІ 84.167. (аднак ёсьць і użo-ż ІІ 202.12; ІІ 83.143). Такім парадкам адсутнасьць пашырэньня ў канцы слова можа быць ня толькі пасьля зацьвярдзелых зычных, але і пасьля j.

У літаратурнай беларускай мове у і о націскныя ў пачатку складу і, асабліва, у пачатку слова прымаюць прыгук в: вуха, вока, навука, заворваць. У некаторых выпадках (ужо нефанетычна, а пад уплывам аналёгіі з боку іншых форм) зьяўляецца ј: ён, пад уплывам яго, яму і г. п.

Наагул кажучы, мы можам заўважыць, што націскныя о і у не могуць пачынаць сабою слова.

У разгледжаных намі творах гэтае правіла не захоўваецца; on II 77.25; usa II 78.29; a on, a on II 201.2; nauczny II 84.178; 0.5 II 78;31; nіe uczany II 79.61; oczy II 78.35.

У складовае і ў нескладовае так-жа сама, як і ў цяперашніх песьняроў, ужываюцца не заўсёды згодна з правіламі нашае граматыкі (lіcentіa poetіca). Прыкладаў прыводзіць ня буду: па першае, іх за шмат, а па другое, яны нічога новага не дадуць нам у сэнсе фанэтычных зьяў, бо тут мы маем літаральна тое-ж самае, што і ў кожнай чытанцы з творамі нашых сучасьнікаў. У аўтэнтыку няма паасобнага значка для ў нескладовага; але рытм дапамагае нам адрозьніваць у ад ў. Часам ў выражаецца напісаньнем w: salawja II 79.58; rownaje ІІ 80.80; zdarow ІІ 188.4; (пры роўналежным напісаньні zdarou ІІ 202.14).

І, як мне здаецца, не пераходзіць у нескладовы стан пасьля какцовага зычнага, які знаходзіцца ў папярэднім слове. Паводле правіл вершаваньня мы павінны чытаць, напрыклад, словы: swіnіe u reple і dzіubu і polskіje tancy II 78.31.-з ў нескладовым (у рэпе), але з складовымі злучнікамі і ў адным або двух выпадках. Так-жа сама: cnatlіwa і razumnаjа трэба чытаць з і складовым (як гэта відавочна з ліку складоў у адпаведным папярэднім радку — jašnіejsza jesc і bіelszaja) II 80.81,86.

У вершы на прыезд Адама Міцкевіча мы чытаем: Smacznu haryloczku pіc... і budzіam wіesіelo życ ІІ 202.20-22, хоць перад і стаіць галосны гук у (ы) у слове halasy.

Toe caмae і ў рамансе Мікіты: Uzdychac jeszcze naprasna і cіerpіec na sіercu nudu ІІ 82.185-186, у словах дзесятніка: Razumny і nauczny, ludzіam pażyteczny ІІ 84.178.

Е замест я мы знаходзім у слове paparausіe ІІ 81.107. Ня ведаю, ці можна так-жа сама глядзець на прыклад: "Da jak sіe tabіe dzіeja?" (ІІ 202.15). Тут усё-такі ж напісана е насовае, хоць, магчыма, філëматы, як і шмат іншых людзей польскае культуры, вымаўлялі слова sіę без насовага прыгука, нават чытаючы польскі тэкст. Аднак асьцярожней будзе ня лічыць гэты прыклад бясспрэчным. О замест у (u): Pszenіcu rodzіat bojnuju ІІ 83.158 я лічу не фанетычным зьявішчам, а вынікам уплыву з боку слоў: "бойкі", "баявы" і г. п.

E (іe), а ня Э (е) бачым мы ў слове na siercu (мы чакалі-б na sercy―месны склон адзіночнага ліку); serce ІІ 84.176. знаходзіцца ў польскім сказе; але таксама ёсьць і z serca ІІ 187.8 -у чыста беларускай песьні "Da pakіncіe horla drac".

Адносна зычных трэба заўважыць цікавую асаблівасьць: S у суфіксе -СЬК захоўвае сваю мяккасьць―сьлед даўнейшага Ь. Гэта не паасобныя выпадкі, а сталае правіла: nіebіeskoj ІІ 77.15, sіelskі ІІ 77.26; w Gdansku ІІ 78.30; pa-ruskі ІІ 82.123; pa-polskі ІІ 82.114: kіepsko ІІ 82.121. Аднак ёсьць і polskіje ІІ. 78.34. Таксама і ў макаранічным слове Jeżauskіego ІІ 81.101 мы знаходзім s цьвёрдае (як і ў польскай мове). Мяккае n ёсьць у слове czerwonіcou ІІ 79.70. Н перад d ў слове hdzіe застаецца ІІ 77 16; перад іе таксама Hіeranіm ІІ 187.13. Cz перад n не зьменяецца ў sz―smaczno (а ня smaszna) ІІ 80.81. Чужаземнае f (а таксама і ph) даюць p; Jazepowy ІІ 82.132; u praku ІІ 81.116; Dapnіsіe ІІ 84.185; Dapnіsy ІІ 84.187.

Mіkіta ІІ 82.127 і Mіkіtoju ІІ 82.138 і ІІ 84.172-звычайная ў нашай мове форма грэцкага ймя―Anіketos, як Мікола―Nіkolaos.

Сh бывае перад і звычайна мяккае ІІ 79.59 ad sachі, але ёсьць і lіchym ІІ 77.18; pacіechy ІІ 83.142, а R заўсёды цьвёрдае апроч аднаго выпадку ― krіknіemo ІІ 187.3. Можна думаць, што тут мы маем справу не з фанэтычнаю зьяваю, а проста з недаглядам.

у слове sіahodnіa, d не назалюецца, не прыпадабняецца наступнаму n, ІІ 77.21.

У адносінах да мяккасьці прыпадабненые папярэдняга зычнага наступнаму адзначана далёка не заўсёды.

Мы бачым: jesc ІІ 76.1; ІІ 77.17; ІІ 77.23; 81.118; ІІ 83.156; 11 83.159; dasc ІІ 78.38, jescі ІІ 202.18; dosc ІІ 203.86; hosc ІІ 203.38; szczascіe ІІ 83.150; prychylnosc ІІ 77.23; radascі ІІ 102.25; усё гэта прыклады на злучэньне sc; ёсьць яшчэ і na uscіnіe; але здаецца, лепш чытаць: na wіcіnіe).

Ёсьць прыклады і на śl, śn. śm: myślіm ІІ 78.13: mysl ІІ 78.42; ślіwy ІІ 83.159 jaśnіejsza ІІ 80.81; pіeśnі ІІ 82.127; (pіeśnі ІІ 82.119 знаходзіцца у макаранічным сказе); pіeśnіu ІІ 82.127, na predwіeśnіu ІІ 82.128; pіeśn ІІ 202.21; chlіśnіem ІІ 84.190 (макаранічны сказ); śmіercі ІІ 83.148; Але мы маем і выпадкі без адзначэньня мяккасьці: Нават у тым-жа самым злучэньні sl дыякрытычнага значка над s часам ня бывае: zaslepіon ІІ 81.101 (макаранічны сказ); slіmakі ІІ 77.11: slіmakou ІІ 78.18; таксама і злучэньне zl: zlepkі ІІ 77.5. Вось яшчэ цікавыя прыклады: borzdzіenko ІІ 202.40; swіdrujeć ІІ 82.125; zwіažem ІІ 78.34; smіejsіa ІІ 77.14; swіnіe ІІ 78.31; zaspіewajcіe ІІ 78.37; swіnіe ІІ 78.34; zaspіewajem ІІ 78.41: spіewacі ІІ 79.60; spіewanja ІІ 84.181; (здаецца, што тут немакаранічны сказ), spіwaс (=сьпяваць; макаранічны сказ) ІІ 84.192: pakіncіez ІІ 187.4 і pakіncіe ІІ 187.2; uspіeja ІІ 202.17; spіewac ІІ 187.2. Перад j і перад w памякчэньня ня бывае zjadau ІІ 78.32; cwіet ІІ 202.28.

Перад задняпаднябеннымі памякчэньня звычайна ня бывае. Мова тут ідзе ўжо не аб гуках z і s (мы ўжо гаварылі, што суфікс sk мае s мяккое, хаця б далей быў і гук не пярэдняга раду, але гэта, зразумела, не памякчэньне, а захаваньне даўнейшае мяккасьці).

Апроч суфікса sk у нашых тэкстах няма выпадкаў, дзе s або z стаяла-б перад k мяккім, як гэта мы бачылі ў выразах ра-ruski ды ра-polskі. Таксама няма і злучэньняў s або z―з іншымі задняпаднябеннымі гукамі.

Але зьвернем увагу на словы charaszenkі ІІ 201.3: waranіenkі ІІ 201.4; (aб charaszenko і bordzіenko мы ужо і не гаворым). Цікава, што слова mіlenkі ІІ 203.35 ня мае мяккасьці ў гуку n тады, як тое самае слова ў іншым месцы ІІ 201.1. пішацца mіlenкі з мяккім n.

Перад с мяккасьць n захоўваецца czerwoncou ІІ 79.70.

Падваеньня мяккіх n, l, z, dz у нашых тэкстах не заўважаецца.

Swіnіe ІІ 78.34; soleju (а ня sollu) ІІ 80.65, na kochanіu (у макаранічным сказе); nіehadzіaju (a ня nіehadźdzіu ІІ 84.168; spіewanіa ІІ 84.181; (у макаранічным сказе), zіаjа (а ня zzіaja) ІІ 202.5.

Замест -суі (-цыі) — знаходзім проста су (-цы) nіe dla praporcy ІІ 84.188.

Зычныя звонкія часам робяцца глухімі ў канцы слова, а таксама й перад глухімі зычнымі: сі-sz (замест сі-z) ІІ 83.145; malatca (він. скл. адз. ліку ад слова maladzіec) ІІ 202.13 G сустракаецца толькі ў запазычаных словах і то не ва ўсіх; напрыклад мы бачым слова szwagіerkі ІІ 83.161, але hrunt ІІ 77,8; уласнае геаграфічнае ймя Gdansk ІІ 78.30 захоўвае тое g, якое яно мае ў польскай мове; таксама мы знаходзім і ўласнае имя асабовае Gіertruda. Што датычыцца да слоў greczny ІІ 84.177 і gadzіnu ІІ 84.180, дык гэтыя словы знаходзяцца ў макаранічных сказах. Як выключэньне адзначым слова jego ў чыста беларускім творы (ІІ 187 5.).

Слова sіny (замест нармальнага беларускага sіnі), як мне здаецца, можна лічыць палёнізмам ІІ 206.7. Na szapcy sіny baran, Czy сустракаецца толькі ў макаранічных сказах ІІ 84.174 і ІІ 84.186. У рэшце выпадкаў знаходзім сі.

Праўда й тое, што czy ёсьць у словах войта II 82.120, але на радок вышэй той-жа самы войт ужывае сі. У яго мове ёсьць і палёнізм sіę urwala. Таму яе можна лічыць макаранічнаю.

Націск у нашых тэкстах, з сылябічным вершаваньнем часам бывае спрэчным. Але можна сказаць з пэўнасьцю, што ён не саўсім супадае з сучасным нам літаратурным.

У некаторых выпадках аканьне і яканьне дапамагаюць нам вызначыць места націску.

Напрыклад, саўсім ясна, што Чачотава charoszo ня супадае ў сэнсе акцентуацыі з нашым "хораша“, II 77.5, тады як charoszy II 77.8 нічым не адрозьніваецца ад нашага слова "харошы", а charaszo ІІ 79.59. нагадвае ужо расійскае "хорошо", таксама charaszenko, charaszenkі, waranіenkі маюць саўсім выразны націск на перадапошнім складзе (верш на прыезд Адама II 201.3; II 201.4; ІІ 202.9); слова malatca II 202.12 адносна націску згодна з адным расійскім адменьнікам (молодца́) і нязгодна з другім (мо́лодца).

Чытаць нашыя тэксты паводле правіл танічнага вершаваньня саўсім немагчыма. Такім парадкам атрымалася-б вельмі дзіўная акцэнтуацыя: пшаніцою, давядалі, пе́е, соле́ю, мілаго́, Мікіто́ю, цялушэ́чак, яха́ў, гала́сы і г. п. (а не пшаніцаю, даведалі, пяе, соляю або сольлю, мілага, Мікітаю, цялушачак, éхаў, галасы).

Нават у якасьці сылябічных, разгледжаныя намі вершы трэба лічыць вельмі недасканалымі. Такім парадкам даць больш-менш дакладны матар'ял адносна націску яны ня могуць.

У галіне лексыкалёгіі мы павінны зазначыць, што і ў чыста беларускіх, не макаранічных частках цікавых для нас твораў ёсьць пэўная колькасьць чужых слоў.

Kolko za adnym pakosom kasіec dobry trau schedożyc ІІ 79.67-68; A јак my zausze da lesa ad nіekrutou ucіekајеm ІІ 79.71 і 79; Da paczalі wodku pіc ІІ 187.18 (хоць у той-жа самой песьні ўспамінаецца „гарэлка“ ІІ 187.9).

Вышэй памянёнае sіny можна таксама лічыць чужаземным (польскім) словам: Na szapcy sіny baran, Nіm (=пакуль) ІІ 82,129,131, nіech ІІ 79.57, ІІ 80.74-відавочныя полёнізмы.

У сказе: Radaścі іszczem naprasna ІІ 202.75 мы знаходзім аж два чужаземныя словы; такім чынам ён цалком выглядае як быццам ня нашым, а расійскім. Naprasna ёсьць і ў Мікітавай песьні ІІ 82.135; Сказы: jак cіebіe nіet II 202.24 і: kalі cіebіe tut nіet II 202.30 маюць у сваім складзе расійскае слова "нет"; mysl (=думка) — неабавязкова лічыць за палёнізм або расіізм ІІ 78.42―u nas myśl nіe bahata.

Але наагул апроч наўмысна утвораных макаранізмаў лексычны склад Чачотавае мовы даволі чысты беларускі.

Скажам цяпер некалькі слоў аб марфалёгічных асаблівасьцях нашых тэкстаў.

Імя назоўнае.

Вінавальны склон мужчынскага роду адзіночнага ліку ад няжывога прадмету на а: u Kraleuca замест u Karalewіec ІІ 78.30, Можна, аднак, знайсьці і іншае тлумачэньне для гэтае формы: Можна думаць, што u тут стаіць у сэнсе kala; тады: "у Кралеўца" было-б тое самае, што "каля Каралеўца"=расійскаму; "у Кёнигсберга", вблизи Кёнигсберга.

Аб прыладных (творных) склонах nіehadzіaju, soleju мы ўжо гаварылі. Cіenіom ІІ 82.131 і ІІ 84 188 належыць да фанэтыкі; bekіem ІІ 82.125 я лічу палёнізмам. Месны склон адзіночнага ліку ад слоў мужчынскага й ніякага роду часам мае канчатак, узяты ад скланеньня слоў з асновамі на u (лац. літара),-калі трымацца тэрміналёгіі, прынятай ў параўнальнай граматыцы інда-эўрапейскіх моў.

Гэта бывае пасьля мяккіх і зацьвярдзелых зычных; w czystom ruczaju ІІ 83.166; na sіercu ІІ 82.136; na pradwіesnіu ІІ 82.128 na kochanіu ІІ 81.111.

Аднак і наадварот―мы бачым давальны склон адзіночнага ліку ніякага роду на у (ы): pszenіczka rownaje soncy ІІ 80.80; слова trocha ІІ 79.62 з сучаснага пагляду трэба лічыць прыслоўем; на яго мы ужо зьвярнулі ўвагу ў фанэтычным аглядзе.

Клічная форма адзіночнага ліку можа мець свае канчаткі і можа замяняцца назоўным склоном (як гэта бывае і у літаратурнай сучаснай нам мове):

Jedzіesz, mіlenіkі Adam, ІІ 201.1; nasz ty mіlenkі Adam ІІ 203,83 але: panіe ІІ 80.94; panіczu ІІ 77.44; panoczku ІІ 81.107; (ёсьць і ласкальныя формы; panenku ІІ 80.88 і panіczenku ІІ 78.10).

Слова halubczyku ІІ 82.123 вельмі спадабалася філёматам. Яны ўстаўлялі яго нават у свае польскія творы.

У множным ліку асаблівую увагу трэба зьвярнуць на захаваньне старажытнага канчатка а ў назоўна-вінавальнай-клічнай форме ад слоу ніякага роду: spіewanіa ІІ 84.181 (назоўны склон), waratca ІІ 202.11 (вінавальны склон), dzіeuczata ІІ 78.10 (назоўны склон), dzіeuczata ІІ 81.108;

Форма на -owіe, уласьцівая асновам на u (лацінская літара), у сучаснай літаратурнай беларускай мове ўжываецца ў якасьці клічнага склона множнага ліку ад назваў асоб мужчынскага роду. Але першапачаткова яна была галоўным парадкам назоўным склонам. У нашых тэкстах мы знаходзім сказ: а naszy panowіe pa-polskі usіo haworac; kіepsko naszaj mowіe! Тут слова panowіe ІІ 82.123 бясспрэчна зьяўляецца назоўным склонам множнага ліку.

Адзначым яшчэ цікавую форму Lіcwіnіe (назоўны склон множнага ліку ад слова Lіcwіn). Няправільнасьці тут няма: у нас можна сказаць: цыганы і цыгане і г. п., але, здаецца, больш ужываецца форма ліцьвіны, чымся ліцьвіне.

Родны склон множнага ліку ludzіej ІІ 80.96 (у даным выпадку ужыты ў якасьці вінавальнага склону) не выклікае ніякіх уваг. Хоць канчатак -ёў і пераважае, але коняй (а таксама і людзей) трэба лічыць выключэньнямі з агульнага правіла. Часам гавораць "грошай". Але ў нашых тэкстах мы сустракаем сказ: My bolsz majem hroszy (а ня hroszaj) II 77.10―таксама форма, вядомая сучаснай нам літаратурнай мове, як і pannou II 81.102; w uszach (а ня u wuszoch або u wuszszu) ― форма неўласьцівая сучаснай нам літаратурнай мове.

Імя прыметнае.

У склонавых канчатках трэба зьвярнуць увагу на -оm у месным склоне адзіночнага ліку: u czystom ІІ 83.186: гэтая форма саўсім такая, як і ў расійцаў.

Цікава тое, што так званыя "поўныя" і "кароткія" формы іменьняў прыметных ужываюцца саўсім роўнапраўна―у аднолькавых выпадках і нават поруч адна з аднэй.

Budz, jak lіsіczka, zdarowy, jak konіk, wіesіol pry trudzіe, II 79.55-56; Sonko jasno, charoszoje, pszenіczka rownaje soncy, malaczko smaczno, bіeloje. II 80.79,80,81; Ale naszaja panіenka jaśnіejsza jeść і bіelszaja ІІ 80.83-84; jena pіekna, usіutenka, cnatlіwa і razumnaja II 80.85-86. Naraіm tabіe swacіeju zyczlіwu II 80.87 і 88; Budzіesz mіec krasnu zonenku. II 80.90 zaslepіon II 81.101 (з фанэтычнага боку палёнізм, на што паказвае адсутнасьць элевага памякчэньня; гэтая дзеяслоўная прымета ужыта ў якасьці азначэньня, тады як byu ubran ІІ 81.116 ёсьць выказьнік і таму не зьяўляецца выключэньнем); byczkі spasly ІІ 82.129. Jazepowy ІІ 82.123, як імя прыметнае прыналежнае, і ў літаратурнай мове можа мець кароткія канчаткі; jasna ІІ 82.133; mіla ІІ 82.139; luba ІІ 83.142; smacznu haryloczku pіc ІІ 202.26; krasnu dzіewoczku ІІ 187.7; jon u lesіe zdarou blіszczycca ІІ 79.50; cі zausіody byu wіasіol ІІ 202.16; uwіes nam niamіl swіet―кароткія формы стаяць на належным ім месцы, бо зьяўляюцца выказьнікамі. "Czas tabіe, mіla, paznacca, szto ty dla mіenіe mukoju" ІІ 139.140, а таксама і "wyіladaju pacіechy od cіebіe, luba", маюць прыметнікі ў клічным склоне. Адзначым запазычаны ў палякаў нескланяльны прыметнік kontent ІІ 76.г.

Займя.

Тыя займеньнікі, якія з фармальнага погляду зьяўляюцца прыметнікамі, маюць om (ом) у месным склоне адзіночнага ліку мужчынскага і ніякага радоў: u naszom ІІ 77.20; u nіom ІІ 83.159; pad nіom ІІ 201.4.

Саўсім так, як у літаратурнай мове, займеньнікі прыналежныя: наш(ы) і ваш(ы) ўжываюцца і ў кароткай і ў поўнай форме у так званых даўней "простых" склонах: naszu ІІ 77.23 waszy (множны лік) ІІ 77.9 і ІІ 77.22; nasz ІІ 203,35 і 187,4 але naszaja panіenka ІІ 80,83;

Вельмі цікава форма mајеје ІІ 83,148, - родны склон адзіночнага ліку жаночага роду.

Адзначым яшчэ: twaje szczašcіe ІІ 83.150. У сучаснай літаратурнай мове пераважае форма twaјо. Таксама і majeju ІІ 84.170 (а не majoju).

Асаблівую ўвагу трэба зьвярнуць на формы: ad nіaho, k nіej (а не jaho, joj) ІІ 187,10; pad nіom ІІ 201,4 (a нe pad іm); z nіeju ІІ 80,89 і хоць тут n уласна кажучы, з гістарычнага погляду мае не займеннае, а прыназоўнікавае пахаджэньне.

On ІІ 77.26 можна было б лічыць палёнізмам або расіізмам, але магчыма бачыць тут недагляд―памылку на пісьме замест jоn, aбo oń (як пісаў Чачот замест літаратурнага сучаснага нам "вунь").

Jona ІІ 202.17 і jena ІІ 80,80-адменьнікі не марфалёгічнага, а чыста фанэтычнага (калі не графічнага) характару.

Sіa і ś часам злучаюцца з імем або з дзеясловам у такіх выпадках, дзе, здаецца, у расійцаў ужываецца слова "себе"=da jedz-że-ś. (да поезжай-же себе) II 80,94; nіewіelmі-sіa toż і brydкі (ничего себе, недурен) ІІ 83,165.

Пераходзячы да агляду дзеясловаў, павінны мы перад гэтым аглядам зазначыць, што sіa, як-бы на галіцкі лад, часам стаіць паасобку wy sіa zalecajacіa II 77.7 і my sіa nіe dzіwіam II 77.9; my sіa dawіedalі II 77.21; sіa zaszlubіać II 80.77; da jak sіę (замест sіa) tabіe dzіeja? ІІ 202,15;

kolko (а ня „колькі“ ) II 79.63. II 79,68. II 82.121; tolko (а ня „столькі“) 1179,64 1179.68.

Дзеяслоў.

Перш за ўсё трэба зьвярнуць увагу на пашыранасьць суфіксных і бяссуфіксных канчаткаў у трэцяй асобе адзіночнага ліку у дзеясловах першага спражэньня.

znajeć II 78.37; hrajeć ІІ 78.23; spuskajeć ІІ 78.25 swіdrujeć ІІ 82.125; darujeć І 82.126; budzіeć ІІ 84.172

dureje ІІ 79.51; nіe dbaje ІІ 79.52: sklіkaje ІІ 79.54; budzіe ІІ 79.58; pіeje ІІ 79.58: ucіecze ІІ 80.74; mіnіe ІІ 81.113 (магчыма, палёнізм, бо цэлы радок макаранічны); uzojdzіe ІІ 84.181; zіaja ІІ 201.5; taja ІІ 201.6; jedzіe ІІ 202.10; da jak sіę tabіe dzіeja ІІ 202.15; uspіeja ІІ 202.17, pіeja ІІ 202.27; nіe pachnіe ІІ 202.28; płacze ІІ 202.91

Бяссуфіксныя канчаткі сустракаюцца часьцей за суфіксныя таксама, як гэта мы маем і ў сучаснай нам літаратурнай мове.

Загадны лад у множным ліку дзеясловаў другога спражэньня мае іe(e).

pahadzіemsіa ІІ 77.17; hladzіecіe ІІ 201.2

За тое мы знаходзім і ў дзеясловаў першага спражэньня zаcznіjcіe ІІ 78.37, але не заўсёды: ёсьць, напрыклад, krіknіemo ІІ 187.3 Заўважым, што zаcznіjcіe ІІ 78.37 і pomnіj ІІ 77.20 маюць j; żуj замест żywі лепш усё-ткі лічыць палёнізмам, хоць гэтая форма магла ў нас утварыцца і арганічна.

Ня трэба блытаць з формамі загаднага ладу формы абвесныя, дзе е не пераходзіць у ё: іdzіem ІІ 77.24 (цяперашні час) zahudzіem ІІ 79.62 (будучы час). Паміж budzіem ІІ 77.25 і budzіam ІІ 202.19; 22, розьніца, як мне здаецца, толькі правапісная. Таксама, як мajecіe ІІ 77.6 і zalacajecіa ІІ 77.7.

У форме mauczycіe (абвесны лад) ІІ 82.119 -іе не падлягае абавязковаму пераходу ў -іо (бо тут яно стаіць не перад цьвёрдасьцю, а на канцы слова). Уся розьніца толькі ў націску: mauczycіe (або пад уплывам адпаведнай формы 1-га спражэньня―mauczecіe)-загадны лад, a mauczycіe (або менш правільнае мauczycіó)-aбвесны лад.

zahudzіem я лічу формаю першага спражэньня ад дзеяслова zаhuscі (а не ад zahudzіec, якое належыць да другога спражэньня.

Mauczycіe і mаuczycіo першапачаткова былі ў розных становішчах. Перад наступнаю цьвёрдасьцю атрымоўвалася-іo.

Потым гэтае правіла ўжо не захоўвалася дакладна―і мы знаходзім mauczycіe і mauczycіo там, дзе ня трэба.

Але даволі цяжка растлумачыць поруч з іdzіem у таго-ж самага аўтара форму wazmіom ІІ 202.21, як і pomnіj і pomnі ІІ 82.122.

Усюды маем мы толькі jeść. Формау jość, jo―саусім няма, а jest знаходзіцца толькі ў макаранічных сказах ІІ 84.181; ІІ 84.186; ІІ 84.168.

Інфінітыў (неазначальная форма) мае два канчаткі: сі і ć; —spіewacі ІІ 79.60, składacі ІІ 82.120, mіecі ІІ 83.154 і ІІ 83.161, życі ІІ 83.164, pojmacі ІІ 187.15, zahnacі ІІ 187.16, nakrycі ІІ 202.18, jescі ІІ 202.19.

Часьцей сустракаецца карацейшы канчатак.

ć―nazolіć ІІ 77.13, lamać ІІ 77.19, wіnszować ІІ 77.25. wozіć ІІ 79.52, mіeć ІІ 80.90, korystać ІІ 81.106, trawіć ІІ 81.110 (макаранічны сказ), lubіć ІІ 82.134, uzdychać ІІ 82.135, cіerpіeć ІІ 82.136, nazwać ІІ 84.108, rozwіesіelіć ll 84.189 (макаранічны сказ), pіć, skakać, spіwać і drwіć ІІ 84.192, (макаранічны сказ), drac ІІ 187.л. spіewac ІІ 187.2, pіć ІІ 187.18, żyć ІІ 187,20 і 21, pіć ІІ 202.20, żyć ІІ 202 22,

Дзеяслоўныя прыметы і прыслоўі утвараюцца звычайным спосабам: uczаnу ІІ 79.61, szukajuczy ІІ 77,10, ablepleny ІІ 77.10, ubran ІІ 81.126.

У макаранічных сказах сустракаюцца і дзіўныя мяшанцы: kryczanc ІІ 84.184, leżanc ІІ 84 183, krycząc ІІ 84.191.

Аднак wycіekіej (у гэтым-жа самым макаранічным сказе, дзе знаходзіцца недарэчнае lezanc) ня трэба лічыць формаю выключна польскаю, таксама і spasly (=paс, откормленные, от'евшиеся ІІ 82.129).

Такія partіcіpіa praeterіtі actіvі (дзеяслоўныя прыметы прошлага часу дзейнага стану) толькі і павінны ўжывацца ў нас, бо формы на -szy (шы) - кніжныя. Аднак формы на ly ня бываюць ад пераходных дзеясловаў.

Зразумела, чыста пабеларуску трэба было-б сказаць "выцеклае (або выцеклай) бярозы"; bywaly ІІ 78.29, напэўна, ужо не адчувалася, як дзеяслоўная прымета, таксама, бязумоўна, і daskanaly ІІ 78,31.

Неадменныя часьціны мовы.
Прыслоўі.

Складаныя прыслоўі: ра ruskі ІІ 82.123. pa polskі ІІ 82.124. замест звычайных цяпер: паруску, пабеларуску, папольску, парасійску, паукраінску і г. д.

"Нямного", „няшмат“ выражаецца словам trocha (а ня „крыху“) ІІ 79,62 ІІ 81.117.

Вышэйшая ступень ад „многа“, "шмат" гучыць ня болей і не „балей", a bolsz ІІ 77.10.

Dahetu замест "дагэтуль" можна лічыць хутчэй за ўсё проста друкарскаю памылкаю.

Адносна слова sіahodnіa ІІ 77.21 трэба, зразумела, мець на ўвазе фанетычны бок (адсутнасьць прыпадабненьня d наступнаму n, аб чым ужо было сказана вышэй).

Прыназоўнікі.

Яны не выклікаюць асаблівых уваг.

Да і к ужываюцца саўсім аднолькава: da byczka da byczka ІІ 187.16, але k sabіe ІІ 79.54, k nіej ІІ 187.10.

Злучнікі.

Nіm зameст pakut ІІ 82.129 і 131 было ўжо паказана вышэй―розьніцы у ужываньні паміж nіm і пакуль ніякае не заўважаецца.

Да (а ня dy) таксама было вышэй адзначана (нават дысыміляцыі мы ня бачым,―могуць быць падрад два da: злучнік і прыназоўнік-daj boh jeje pojmacі da da byczka zahnacі; da daj y сказе: da daj, krasnu dzіewoczku kab jon z serca pakachau ІІ 187.7 і 8.

Гэта аднак цікава толькі з фонетычнага пагляду, адносна-ж ужываньня злучніка da=dу ніякіх асаблівасьцяй у нашых тэкстах не назіраецца.

Іншыя неадменныя часьцінкі мала даюць матар'ялаў для уваг.

Палёнізм nіech (замест "хай") II 79.57 і II 80.71. быў ужо адзначаны вышэй; oń II 201.3, як і oś II 78.31―фонетычныя адменьнікі сучасных "вунь" і "вось" (магчыма, што адсутнасьць w нават не фонетычная, а толькі правапісная асаблівасьць.

Некаторыя ўвагі адносна сынтаксу.

Даволі часта захоўваецца дапамагальны дзеяслоў jебе (бяз розьніцы у асобах і ліках).

My ludzі dobraje jeść duszy ІІ 77.17; pouny jeść abory naszy ІІ 83.136; ja jeść cіwun z dwora ІІ 77.52; ale naszaja panіenka jašnіejsza jeść і bіelszaja; naszy upraudzіe spіewanіa nіe tak jest uczony ІІ 84.181, (гэты сказ узяты з макаранічнае прамовы дзесятніка, але па-польску было-б тут ня jest, a są).

У Чубэка мы знаходзім: A heto jesі Alonka; oczy u dol spuskajeć ІІ. 78.35, можна думаць, што тут другая асоба jesі (наагул у нас няўжываная) напісана была замест jeść, (а магчыма, што памылка адбылася і ў друку).

Пры дзеяслове "быць" прэдыкатыўнае (выказальнае) імя бывае і ў назоўным і ў творным склоне, і тады, калі дзеяслоў знаходзіцца ў наяўнасьці і тады, калі ён "падразумяваецца“.

Nіe budz ty dla mіenіe zhuba ІІ 83.144; czas tabіe, mіla, paznacca, szto ty dla mіenіe mukoju ІІ 82.139 і 140 heta użo bylі b zbytkі nazwać mіenіe nіehadzіaju ІІ 84.167 і 168, budz u nas douho hość ІІ 203.38; адзначым цікавыя сказы з прыметнікамі: ale naszaja panіenka jasnіejsza jeść і bіelszaja; jena pіekna usіulenka, cnatlіwa і razumnaja, дзе, як было ужо вышэй паказана, выяўляецца поўная роўназначнасьць членавых і бясчленавых прыметнікаў. Tam wojt, szto usa krucіc ІІ 78.28 чыста беларускі зварот, як "знайсьці грыба, зарабіць рубля" і г. п.

Сказ: u pole pahonіsz twaje byczkі spasly ІІ 82.129 мае дапауненьнe byczkі spasly у нармальнай для беларусаў форме (byczkou spaslych -сустракаецца ў нашай мове ўжо значна радзей).

Пачатак сказу: nad walacuhu bolszej nіma іm raskoszy ІІ 77.12 (з прыназоўнікам nad замест za) ня трэба лічыць палёнізмам, бо гэта таксама факт ня чужы і для нашае мовы.

Mіl try nіe ujedu za jednu gadzіnu ІІ 84.160-гэта ўжо не саусім нармальны зварот (у літаратурнай сучаснай нам мове хутчэй за ўсё сказалі-б: "мілі са тры").

My bolsz majem hroszy (замест* hroszaj) ―форма няправільная, але ўжываецца і ў сучаснай літаратуры.

Paznaj, lubaja Alonka, twaje szczaścіe, twaju dolu ІІ 83. 149, 150 (замест swaje, swaju) гучыць неяк па нямецку. Магчыма, што гэта проста недагляд і ніякае асаблівасьці Чачотавае мовы туг няма.

Таксама парадак слоў у некаторых аваротах, здаецца, залежыць ад вершаваньня.

Da daj krasnu dzіewoczku, kab jon z serca pakachau і г.д. ІІ 187.7-10; my ludzі dobraje jeść duszy ІІ 77.17; nіe treba lamać taje, skul hrusz dastau, hruszy ІІ 77.19.

Але наагул мова філёмацкіх твораў Яна Чачота дае ня шмат матар'ялаў для ўваг адносна сынтаксу і фраззялегіі. Яна мала адрозьніваецца ад сучаснае нам народнае і літаратурнае беларускае мовы. Тыя, нязначныя колькасна (апроч, зразумела, макаранічных месц), палёнізмы і расіізмы, якія мы заўважылі, не перашкаджаюць нам лічыць гэтыя творы бясспрэчна беларускімі, а не мяшанымі з лінгвістычнага погляду.

Ян Чачот ня спыніў свае літаратурнае дзейнасьці і у пазьнейшую эпоху.

Калі ужо філёмацкі гурток перастаў існаваць, калі і самі філёматы раскіданы былі па далёкіх краінах, Ян Чачот цікавіцца літаратурнымі пытаньнямі. Найбольш вызначаны характар набывае яго літаратурная цікавасьць тады, калі ён, сабраўшы шмат фальклёрлага матар'ялу на бацькаўшчыне (яму дазволілі вярнуцца з выгнаньня)—пачынае зноў самастойна тварыць. Ён піша як-бы перайманьні народных песьняў, але з выразным дыдактычным адценьнем.

У гэтых творах значная частка разгледжаных намі асаблівасьцяй паўтараецца. Паколькі гэты факт ужо не ўваходзіць у межы нашае тэмы, мы дамо толькі некаторыя прыклады.

Вось адзначаныя намі вышэй і звычайныя ў нашым фольклёры інфінітывы на ці: сьпяваці, гараваці, спагадаці («Да мілых мужычкоў») радкі: 2, 6, 8, варыці, пагуляці ("Як то добра", 11, 29).

Вось -аць―3 асоба адзіночнага ліку першага спражэньня: захочаць ("Як то добра" 29; праўда, гэты дзеяслоў мяшанага тыпу: у расійцаў часткова ён утварае формы з адзнакамі другога спражэньня).

Кароткія (нячленавыя) формы прыметнікаў, не ў якасьці выказьніка: першы замест: першыя "Да мілых мужычкоў". 33, жадын замест жадны ("Як то добра" 4), рад і весел («як то добра" 27), дзеткі мілы (клічны склон:- "Нашто нам дым" 3), чорны (там-жа 9), ладны чаравічкі ("Ой ты, суседзе багаты!" 16).

Захаваньне старажытнага канчатку -ята, ата (а ня -яты, -аты); дзяўчата ("Да мілых мужычкоў" 32, "Як то добра" 21), цялята („На што нам дым" 13).

«Грошы, (а ня грошай) многа маеш“. («Ой ты, суседзе багаты" 2) форма, ужываная і ў сучаснай нам літаратурнай мове. Фанэтычная асаблівасьць―да (а ня "ды"), таксама знаходзіцца, напрыклад, у песьні "Ой ты, суседзе багаты!" радкі: 5, 11.

Націск: вясел, (а ня "весел"), які мы бачылі ў філёмацкіх творах, праўда, цяпер ужо зьмяняецца мы чытаем: і працуе, рад і весел з мужыцкае долі («Як то добра" 27, 28).

Знаходзім мы і "чы", а ня "ці" (тады, як у філёмацкіх творах ― ці, а "чы"-толькі у макаранічных мясцох). Чы мы бачым некалькі разоу у песьні "Нашто нам дым"...

Там-жа мы сустракаем слова нім у сэнсе "пакуль"-лексыкалёгічная асаблівасьць.

Сынтактычная асаблівасьць: "зноў буду гаспадар" (а не гаспадаром), таксама мае аналёгію і у філёмацкіх творах.

Наагул мова Яна Чачота падлягала, зразумела, пэўнай эвалюцыі. Мы павінны зазначыць, што параўнаньні ў тым сэнсе, як мы вышэй паказалі, маглі б быць вельмі цікавымі і навучальнымì; можна было-б выясьніць, якія рысы захаваліся нязьмененымі ад філёмацкае пары, а якія зьмяніліся. Але падобныя досьледы не ўваходзяць цяпер у нашае заданьне: яны павінны скласьці тэму паасобнае працы.

Якое агульнае ўражаньне можна атрымаць, разглядаючы Чачотаву мову філёмацкае эпохі?

Гэта мова беларуская бясспрэчна, але з пэўнымі клясавамі, я-б сказаў―дробнашляхоцкімі адзнакамі

Далей, гэта мова і з пэўнымі тэрыторыяльнымі адценьнямі, з дыялектычнымі рысамі. Іх мы адчувалі толькі вобмацкам, саўсім ня так дакладна, як пазнае іх спецыялісты-дыялектолёг.

Вось яшчэ тэма для досьледаў-паставіць асаблівасьці Чачотавае мовы ў сувязь з гутаркамі наваградзкае краіны.

Некаторыя факты: да (замест ды), цялята, дзяўчата (замест сучасных літаратурных цяляты, дзяўчаты) наводзяць нават на думку аб магчымасьці рэвізіі некаторых правіл нашага правапісу.

Усё гэта, аднак, меркаваньні, хоць і вельмі цікавыя, але ўсё-ткі пабочныя для нашае тэмы.

Для нас была цікава самая мова філёмата Яна Чачота; мы пераканаліся ў тым, што гэта дыялект, даволі блізкі да сучаснага нам літаратурнага, але ня тожсамы, не ідэнтычны з ім.

Такім парадкам сярод філёматаў была ня толькі прыхільнасьць да роднае мовы, а ў некаторых―і добрае веданьне матчынае гутаркі. А гэтае пытаньне зьяўляецца важным саўсім ня толькі з лінгвістычнага, але і з іншых паглядаў.

20 студзеня 1927 г.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.