Тэндэнцыя (Гейнэ/Таўбін)
Выгляд
Тэндэнцыя Аўтар: Генрых Гейнэ |
Пераклад Юлі Таўбін Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 230. — 372 с. |
Услаўляй, поэт нямецкі,
Нашу волю, каб твой спеў
Марсэльезаю ўзрушыў
Нашы сэрцы, нашы душы.
Не сьпявай, як Вэртэр, болей -
Ён для Лоты ўвесь гарэў.
Што пачуеш, што разважыш -
Ты народу перакажаш
Мовай зброі, мовай боек!
Ты ня будзь лагоднай флейтай,
Ідылічнаю душой.
Будзь літаўрам, а ня лірай.
Будзь гарматай, будзь мортырай,
Бі, трубі, грымі, шалей ты,
Бі, трубі, грымі і ляскай,
Покуль не заплыў крывёй!
Толькі так сьпяваў ты нам каб, -
Але помні: ўсё ў напрамку,
Больш агульным, калі ласка.