Ты прыгадай, сяброў сям’я… (Шаўчэнка/Бядуля)
Выгляд
Ты прыгадай, сяброў сям’я… Верш Аўтар: Тарас Шаўчэнка Пераклад: Змітрок Бядуля |
Ты прыгадай, сяброў сям’я…
Каб тое ліха мы не зналі
Ніколі больш, як вы і я
3-за крат на волю выглядалі.
І пэўна думалі: калі,
Калі на раду, на размову
Ўсе разам сойдземся ізноў мы
Тут на зубожанай зямлі?
Ніколі, як відаць, ніколі
З Дняпра мы разам не пап’ём!
Разойдземся і разнясём
У лес, у стэп сваю нядолю,
Яшчэ паверым трохі ў волю,
А потым жыць сабе пачнём
Між людзьмі, як людзі.
Покуль тое ж будзе,
Любіцеся, браты мае,
Украйну любіце,
За гаротную старонку
Госпада маліце.
І яго забудзьце, другі,
І не праклінайце.
І мяне ў няволі лютай
Часам прыгадайце.
Орская крэпасць 1847