Ты доўга сядзела за сталом…
Выгляд
Ты доўга сядзела за сталом Верш Аўтар: Максім Багдановіч Крыніца: http://www.maksimbogdanovich.ru/stories/71.htm |
Ты доўга сядзела за сталом
Нерухомая, скамянелая.
І чутна у цішы было,
Як стукае гадзіннік мерна,
Як дробны дождж сячэ халодныя шыбы
І як у капяжы бяжыць струя вады.
А ты ўсё сядзела,
Хацела — і не мела сіл
Адвесці свае вочы
Ад чорнай рамкі ў газеце,б —
Бяздоннай студні,
Ўшчэрць поўнай гора і слёз.