Перайсці да зместу

Трыялет (Петрашкевіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Трыялет («І мой ахвярнік не астыў...»)
Верш
Аўтар: Альфонс Петрашкевіч
1914
Крыніца: Наша Ніва. — 1914. — №1; Беларуская дакастрычніцкая паэзія - 1967 - с. 517

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І мой ахвярнік не астыў.
Гарыць яшчэ агонь на ім
І рвецца ў гору сіні дым...
І мой ахвярнік не астыў,
Магу сказаць во гэта ўсім,
Хто мае песні палюбіў:
І мой ахвярнік не астыў. —
Гарыць яшчэ агонь на ім.