Трасца (паданне)
Выгляд
Трасца Паданне Аўтар: народ |
Крыніца:http://skarby.in/trasca.html |
Пайшоў аднойчы ўвесну чалавек па бярозавы сок. Напусціў паўнюткае вядро бярозавіку дый вяртаецца з лесу. Падыходзіць да вёскі, а каля дарогі на плоце нейкая худая паненка сядзіць і жаласліва просіць папіць.
Падаў чалавек ёй вядро. Толькі глытнула яна бярозавіку — знікла, як скрозь зямлю правалілася.
Здагадаўся чалавек, што гэта трасца была, пабег хутчэй дахаты. Пераступіў парог — пачалі калаціць яго дрыжыкі. Потым як узялася трасца трасці — ажно зубы ляскацелі.
Шэсць тыдняў біла небараку трасца, пакуль не памаглі добрыя людзі, што ўмелі суняць паганую пошасць.