Перайсці да зместу

Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Перад будучыняй

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларусь Савецкая Перад будучыняй
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Крым
Іншыя публікацыі гэтага твора: Перад будучыняй (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




II

ПЕРАД БУДУЧЫНЯЙ


Ішлі гады. На хвалях мора шквалам
схіляў наш парус раззлаваны шторм.
За валам вал ляцеў на нашы скалы,
разьбіты кідаўся ў падножжа цёмных гор.

А вецер гнаў за валам вал навалай,
схіляў наш парус раззлаваны шторм.

Ідуць гады. І бліжай з хваляў мора
агні віднеюцца далёкіх берагоў.
У зьзяньні тым, у залатым сузор‘і
ўзрастае будучыня, радасьць новых слоў.

Зямля вялікая! Вялікія прасторы —
агні віднеюцца далёкіх берагоў!


1927 г.