Перайсці да зместу

Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Мяцеліца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восень Мяцеліца
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Разбойнік Буйтра
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мяцеліца (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МЯЦЕЛІЦА


Мяцеліца. Сьцюжа.
Сьняжынкі кружаць…
Вецер галосіць,
разносіць
бель.
Сьцюжа,
мяцеліца
сьцелецца,
кружыць —
гульліва,
жартліва,
нібы карусэль.

Што нам мяцеліца,
Што завіруха?
Што маладосьць нашу
зможа стрымаць?
Сьнег весяліцца —
ліхой пацярухай?
Няхай весяліцца
на тое — зіма!
Люблю я на лыжах
асьнежнай далінай
імчацца ў прастор
срэбрашумных завей.
Што маладому.
ў прывольнай краіне,
Як радасьць жыцьця —
даражэй?

Думанькі сьветлыя
ўсьмешкаю ветлаю
вейна віюцца,
ткуць радасьці ўзор.
Сьцюжа,
мяцеліца,
сьцелецца,
кружыць.
Звонам
сьцюдзёным
заліты прастор…

1926 г.