Перайсці да зместу

Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Пад сьцягам радасьці

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У кнігу летапісца Пад сьцягам радасьці
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Новы год
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пад сьцягам радасьці.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАД СЬЦЯГАМ РАДАСЬЦІ


Зьліпае бровы хмар
праменная далонь.
Кладзецца сонца спаць
пад мяккай коўдрай змроку.

Зямля запальвае
на зьмену
свой агонь,
як маці, кормячы
сваім уласным сокам.

Зямля і чалавек!
Штурм розуму і скарб!
Зямля і скарб!
Энергія і згода!

І —
электрычнасьцю
зальлем зямлі абшар —
пад сьцягам радасьці,
пад сьцягам сонца ўсходу.

Угрунь, жыцьцё!
Разгортвай сілы скарб!
Як хвалі радыё
у поступе разьбежным —
захватывай абшар,
правамі ўладара,
каб, — як і сонцу, — нам
ня ведаць розных межаў!

І Беларусь,
і Украіна,
і Расія, —
магутнасьць пролетарская,
паўстань!
Зьмянілі рух жыцьця,
законы векавыя, —
за Днепрабудам
Цэмантуем
Сталінстан.

А бліжай,
бліжай,
бліжай,
Што-дзень,
што-час,
што-крок
Народы працы,
нацыі плянэты,
як вусны з вуснамі,
так сэрца,
думка,
зрок —
зьяднаюцца ў сям‘ю
Савецкага Сусьвету!

1. VIII. 29.