Перайсці да зместу

Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Векапомныя паходы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сасна Векапомныя паходы
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Герой працы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Векапомныя паходы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕКАПОМНЫЯ ПАХОДЫ
(Шлях поэмы)


Хай бяз ботаў, бяз шынэлі,
у мяцелі, сьцюжы,
дружна біліся, гарэлі,
агнявелі — здужыць!
Як штыхі ад сонца, стальлю
вочы зырка зьзялі.
Што Кастрычнік горда даў нам,
адстаялі слаўна!

На разваліны-руіны,
ўзвод за ўзводам,
выйшла армія краіны
баявым паходам!
Загаілі фабрык раны
працай дружнаю, стараннай.
Загулі былі машыны
гэтак радасна, нястрымна.

Замест патронаў — зерне!
Замест бронявіка —
трактар пераверне
хутар кулака!

За прасторы, за абшары
і на межы-дрот —
Армія Чырвоная —
— Аграпаход!

Бяз працы ў голадзе гінуць
мільёны рабочых краіны.
На біржах працы
зьлёт.

Выходзіць змагацца
галодны паход!
На барыкады,
засесьці ў акопы
клічуць рабочых
Эўропы!

Труціць, як калісьці,
імкнуцца народ.
Зьбіраюцца выйсьці
ў „крыжовы паход“.

Разам з прадажным
штандарам хрыстовым
крыжам зьляжа —
„паход крыжовы“!

Мы закон жыцьця зьмянілі!
Ня стрымаць нас! Не асіліць!
Рух — на Захад! Мусім там быць!
Узарвем заставы-дамбы!
Хто ня верыў, што ўзараем
поле безгранічна?
Што пачуецца над краем
гул машын фабрычных?
Хто ня верыў, што краіну
З векавых балот і ціны
прывядуць байцы-паўстанцы
ў край электростанцый?
Чырвонасьцяжныя паходы
год за годам — лявай —
новых дзён цьвітуць усходы
бальшавіцкай славай!

1930 г.