Прапануем да спампаваньня!
Танцавала рыба з ракам,
І пятрушка — з пастарнакам,
А цыбуля — з часнаком,
А маркоўка — з бураком.
Тоўста рэпа — з тонкім макам,
Тупацелі кракавякам.
Нават сумная мятла
З імі скокі завяла.
Хрэн прытупаў да іх з градкі
Паглядзець на непарадкі,
Галавою паківаў
І з усімі паскакаў.