Сірата

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Сірата
Аўтар: Гальяш Леўчык
1911
Крыніца: Скрыжалі памяці. Кніга другая - с. 276
Nocturno

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я не маю шчасця-долі,
Згінуў дзесь надзеі цвет...
Слёзы коцяцца ад болю,
Як гляджу на злыдняў свет!..

А хінуўся я да свету
Ад дзіцячых ранніх лет...
Аж пазнаў, што значыць гэта,
Чым напоўнен цэлы свет.

Злосць людская адалела.
Цяжка мне... Ах, цяжка жыць!..
Сэрца з жалю скамянела,
На душы нуда ляжыць...

Люблю думаць ля магілы,
Паглядаць на сонца ўсход
І жадаць з усяе сілы,
Каб меў долю мой народ!