Перайсці да зместу

Шляхам Змаганьня/Сіла

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Сіла)
Песьня беларускай моладзі Сіла
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Вяртанне да сваіх, 1999, Беласток, стар. 161—162
Наш сьцяг

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СІЛА.

Калі ўзяць ўсю прошласьць і сёньняшні час,
Пачаць разглядаць так у думцы сваёй,
Дык можна сказаць, што на сьвеце у нас.
Пануе тут сіла, ўсе чэсьць даюць ёй.

Але. Сіла, грошы, аб быт барацьба —
Багі вось якія пануюць цяпер.
Ня думай, што прыйдзе нам праўды сяўба:
Яе тут замучыць на сьмерць сіла-зьвер.

Дык, брат Крывічанін працоўны ты мой,
Які ж з таго прыклад быць можа для нас?
Тварыць трэба сілу, вясьці трэба бой,
А прыйдзе напэўна для нас лепшы час.

Калі будзе сіла і ў нашых руках,
Дык праўда сама прыйдзе нам з барацьбы;
І тое, што маем мы толькі у снах,
Узыйдзе й зацьвіце з баявое сяўбы.