Перайсці да зместу

Шляхам Змаганьня/Песьня беларускай моладзі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Устань, рыцар слаўны Песьня беларускай моладзі
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Сіла
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня беларускай моладзі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ БЕЛАРУСКАЙ МОЛАДЗІ.

Мы бойкая моладзь — арлы маладыя,
За намі йдзе воля братоў.
Ў душах нашых шчырых ідэі сьвятыя,
А ў жылах — Крывіцкая кроў.

А гэтую волю, мы моладзь, здабудзем,
Хаця-б было трэба ахвяр,
Хаця-б было трэба вялікіх натугаў,
Хаця-б — класьць жыцьцё на аўтар.

Дык дружна, мы брацьця, гартуймася моцна
Магчы каб нам волю здабыць,
Хаця бы пры гэтым прышлося нам нават
Нялюдзкую моц паваліць.

Ня боймася бураў, віхураў, марозаў,
Мы-ж—дзеці працоўнай сямьі.
Ня боймася злыдняў, ані іх пагрозаў,
І так калісь ляжам ў зямлі.

Гартуймася, брацьця, да ўсіх нявыгодаў;
Вучэмася Край свой кахаць,
Каб наша Старонка, Старонка няшчасна
Магла перастаць гараваць.

Няхай нас ня страшыць ні голад, ні холад —
Да гэтага, брат, прывыкай.
Вучыся, працуй і змагайся, як волат,
Братом ты сваім памагай.

Заглядывай часта ў сялянскую хату;
Нясі там навукі сьвятло.
Нясі там пацеху сярмяжнаму брату,
Вучы, каб ня даўся ў ярмо.

Ня бойся ўзяць ў рукі плужок, ці рыдлёўку,
Ад працы ты, брат, не ўцякай,
Бо працай ты зробіш няволі дамоўку,
Дык лень ад сябе праганяй.

Гартуй сваю волю, і нэрвы, і цела,
І дух наш народны змацняй,
Каб мог ты калісьці адважна і сьмела
Паклікаць: народзе ўставай!