Перайсці да зместу

Сэрца сьпявае

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сэрца сьпявае
Аўтар: Міхась Багун

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Крылом зары ўзмахнула раньне...
Было што ў ноч, ці ня было,
А струнай сонечных іграньне
Да краю сэрца наліло.
Сэрца, сьпявай
Пра ясны край,
Дзе болей радасьці,
Чым злосьці,
Дзе сонца ёсьць,
Дзе маладосьць
Сьпявае песьні
Маладосьці.
Душа ў жалеза не закута,
І я бываю толькі рад,
Калі ў ёй госьціць сьветлы смутак—
Любові шчырай меншы брат.
Ён шэпча мне пра шчасьця веліч,
Пра боль загублены ў імгле,
І што пачуцьці не ўчарсьцьвелі,
Як хлеб, забыты на стале.

З-пад варты помнікаў падгнілых
Устаюць, як сьлед апошніх змог,
Травой укрытыя магілы
Абапал сонечных дарог.
Сэрца, сьпявай
Пра любы край,
Пра тых, што так,
Як мы, любілі,
Ішлі што ў бой
І галавой
За шчасьце нашае плацілі.