Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Дзеткам/Сьняжынкі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
(Пасля перасылкі з Сьняжынкі (Журба))
Увосень Сьняжынкі
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Дзедка-Мароз

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬНЯЖЫНКІ.

Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сьняжынкі —
Лёгкія, белыя,
Быццам пушынкі.

Роўна так сьцелюцца
Ў вёсцы і ў полі,
Круцяцца, кружацца
Важна, паволі.

Шумна гуляць будуць
Дзеткі ў дагонкі;
Хутка пачуецца
Голас наш звонкі.

Жыва мы зробім тут
Новыя сьцежкі,
Гурмай гуляць выйдзем
Весела ў сьнежкі.

З неба ўсё сыплюцца
Сьнежныя зоркі…
Станем на саначках
Езьдзіць мы з горкі.

Бліснула сонейка
Золатам ясным —
Зьяюць сьняжыначкі
Вогнікам шчасным.

Дзеткам тут весела,
Хоць і марозна,
Цёпла за гульнямі,
Зімка ня грозна.