Сьвяты Божа!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сьвяты Божа!

Крыніца: Божая ліра. Вільня, 1930.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сьвяты Божа, сьвяты Божа ўсемагутны!
Вось сягоньня мы Табе тут шлем ад сэрца весьць;
Сьвяты Божа, сьвяты і ўсюдыпрысутны, —
Тройцы сьвятой даем хвалу і чэсьць!

Сьвяты Божа, сьвяты Божа! Прад Табою
Голавы анёлаў нізка хіляцца ў паклон,
І усё тварэньне клоніцца з мальбою,
Бо Ты ўсеўладны і Твой вечны трон!

Сьвяты Божа, сьвяты! Хоць Цябе ня бачым,
Хоць не разумее клічу тут Твайго наш слух, —
Ты ёсьць у сусьвеце, ў сонейку гарачым —
Ўсюдыпрысутны, сьвяты й чысты Дух!

Сьвяты Божа, сьвяты Божа ўсемагутны!
Вось сягоньня мы Табе ўсе шлем ад сэрца весьць;
Сьвяты Божа, сьвяты і ўсюдыпрысутны,
Тройцы сьвятой даем хвалу і чэсьць!