Перайсці да зместу

Сьветацені (1928)/Завечарылася бярозавая просінь…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Восень ⁂ Завечарылася бярозавая просінь…
Верш
Аўтар: Тодар Кляшторны
1928 год
⁂ Не дары асеньніх васількоў…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Завечарылася бярозавая просінь…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Завечарылася бярозавая просінь
У далях вечар дым пераліваў.
А млечны шлях
На сіняватых плёсах
Заранкамі дарогу вышываў.

Мне марыцца:
Нібыта тэй дарогай
З адвечнасьці вярнуліся гады…
Я ня поэт,
А хлопчык басаногі, —
За рубяжамі сьвет і гарады.

Нібы з туманаў выплыла паданьне
Пра гэта возера,
Як сьветку дзіва—дзей;
Я ўспамінаю першае каханьне,
І першы хмель разбураных надзей.

З тае пары я шмат перамяніўся, —
(Цьвітуць да часу ў жыце васількі),
О, вечар, вечар,
Што завечарыўся.
Куды сплылі ружовыя вянкі?!