Перайсці да зместу

Суседзі (1932)/Альянс марцовых кавалераў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Машыністка вінавата Альянс марцовых кавалераў
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
Вэтэрынарная поэзія
Іншыя публікацыі гэтага твора: Альянс марцовых кавалераў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АЛЬЯНС МАРЦОВЫХ КАВАЛЕРАЎ.

БАЙКА

Всё знакомые, славные лица…(Прачытайце ў кнігах).

Палезьлі раз каты на „крышу“
Са ўзьніжжа вышай, вышай, вышай!
Каб з узвышша ўсім концэрт задаць:
на „яць“!!..
О, каты ня з тых музыкаў,
Што рашылі „запрадацца“…
У каціных кволых зыках
Песьнь мастацтва для мастацтва!
Толькі нашай песьні ўзьвіцца,
Капэльмэйстар кажа млосна,
„Не ўпаду да ног я ніцма,
Як калісьці Генрых Гейнэ
Прад Вэнэраю Мілоскай…
О, мяукай! О, мяукай,
Бо, як мы — няма паэтаў!..
О, якая-ж сіла гукаў, —
Адказаў „концэрт“ на гэта!